Пайшла ўчора за малаком. Цэлая падзея:
цетка Марыя вялікая акуратыстка, то слоік, які я прыношу, павінен быць ідэальна чыстым. І дзеці. І сама ўжо тым больш. Бо людзі смяяцца будуць. А мы тут, на хутары, носімся смаркатыя-мурзатыя, і без штаноў. Падарозе дамоў спыніла іншая цетка Марыя: "ідзеш, галаву задраўшы, не вітаесся. Зайдзі хоць." Зайшла, купіла 2 дзясяткі яек. "Аленка, ты ж не крыўдзіся, як што. Даўно хачу цябе запытаць. А ці ж свае ў цябе зубы?" "Свае,-кажу.-а што з імі не так?". "Роўныя ж надта". То вось яны, мае роўныя-родныя.
А то раптам што, скажуць, што не было. Няхай свет ведае
Зараз адныя з мільцяй і тодасем. Малыя ліпнуць,кусаюць за пяткі. На вуліцы надта ж спякотна, схаваліся ў хаце. Зараз вельмі ціха ды прыемна, але вось начаваць баюся. Ну, але ж я не адна і я самая большая, буду рабіць смелы выгляд. І не глядзець у бок "бярэзніку", дзе прыхаваліся вясковыя могілкі...
Летнік каардынаваць СЭТу я не буду, там трэба іншы спецыяліст. Можа хутка скончыцца інтэрнэт, і што я буду рабіць без акна ў свет?