У панядзелак пераязджаем!!
Амаль скончылі рамонт у пакоі (праклалі праводку, замянілі трэснутыя шыбы, пафарбавалі вокны, столь, замазалі ўсе, а іх было вельмі шмат, шчыліны ў вокнах, пачынілі сьцяну, паклеілі шпалеры) - засталося толькі даклеіць шпалеры ў адным куце! Шчыра ўдзячныя бацькам і сяброўцы Алене, якія зрабілі ў гэта вялікае ўкладаньне
(
Read more... )
Comments 5
Ёсць ано практычнае пытанне. Вы будзеце разам ездзіць у Менск на працу на машынке? Агулам, як там з камунікацыямі?
Reply
Мы ня будзем езьдзіць на працу =) Я ужо трэці месяц працую аддалена і на паўстаўкі, так што мне патрэбны толькі інэт, а яго ўжо павінны былі скрасіраваць на суседскі нумар на гэтым тыдне. Працягнем сетку (там праўда метраў 200 праз поле) і будзе ў нас анлім байфлай на 512 кб/с =) а Сяржук наогул ужо даўным даўно ня мае патрэбы штодзённа езьдзіць на працу, бо ў яго хоць і ня надта пасьпяховы, але свой бізнэс =) і зараз яны бяруць дырэктара і яму яшчэ менш спатрэбіцца па працы езьдзіць у горад. А штодзённа езьдзіць на працу ў Менск за 100 км вышла б у "капеечку" =) А наогул там пару разоў у дзень ходзяць (мікра)аўтобусы да Крэва, а таксама маршрутчыкі езьдзяць.
Reply
Reply
Як скончым з рамонтамі, можна будзе завітаць у госьці - тады можна будзе казаць, што ня толькі ведаеш, але там была, мёд піла.. =)
Reply
Leave a comment