Жыцьцё-быцьцё

Mar 03, 2011 12:01

Вырашыла напісаць падрабязьненька як тут у нас справы, як нам жывецца ў вёсцы =) Тым больш як раз можна падводзіць нейкія высновы - лічы перазімавалі: і каляндарная вясна ўжо надышла, і сонейка ўжо грэе па-сапраўднаму, ды і маразы няўхільна памяншаюцца. Так што тыя, хто ніяк ня можа да нас даехаць, можа атрымаць уяўленьне аб нашым цяперашнім жыцьці ( Read more... )

жыўнасьць, сядзіба, самаробка

Leave a comment

Comments 35

lenk0yan March 3 2011, 15:24:03 UTC
Вялікі-вялікі дзяку

Reply

lenk0yan March 3 2011, 15:26:21 UTC
... дзякуй за такі інфарматыўны, дэталёвы і ілюстраваны расповдяд!

Упэўненая, у вас усё-ўсё атрымаецца. Асабліва з вязаннем і гародам - дык і ўвогуле грошы амаль непатрэбныямі стануць, можна будзе жыць на ўсім сваім, гэта так крута!

Хацела запытацца яшчэ наконт гігіены. Ты зусім не выкарыстоўваеш шампуні-мылы-гелі? Чым замяняеш? Ад чаго адмовіцца складана? Вельмі цікавае мне гэтае пытанне

Reply

vjadzmarka March 3 2011, 16:09:52 UTC
дзякуй! усе вашы словы ды богу ў вушы =)

Выкарыстоўваю натуральнае ўкраінскае мыла Яка, якім мыем рукі, але толькі тады, калі бяз мыла штосьці не адмываецца, але далёка не заўсёды. Шампунем і гелем для душа не карыстаюся ўжо болей за 1,5 гады. Галаву мыю парашком гарчыцы разьведзеным вадой да стану сьмятаны, паласкаю залітай кіпнем і настоянай гадзінку-другую крапівой з хвошчам. Цела нічым ня мыю, проста пасьля лазьні тру мачалкай. Твар раней мыла аўсянымі хлоп'ямі, але цяпер мыю толькі вадой, і стала толькі лепш. Першую зіму я мазала твар крэмам натуральным і вусны гігіенічнай памадай уласнай вытворчасьці, але гэту зіму нічым не карысталася, толькі рукі часам алеем мажу. Зубы паласкаю салёнай вадой, часам чышчу натуральнай пастай.

Reply

lenk0yan March 3 2011, 21:54:12 UTC
Я проста чаму прычапілася.. Быў не самы лепшы досвед. Летам мы два месяцы жылі ў Крыме і я спрабавала жыці натуральна. Елі мы ў асноўным садавіну-гародніну, рыс і гарбату. Мылася я проста вадою, прычым даволі часта, бо лета, +40, інакш неяк. Было нібыта ўсё нармальна. Але але але, відаць з-за сталага пацення ад спякоты, закупоркі пораў, пыльнага ветру у адзін прыўкрасны дзень, праз месяц недзе, мне так абсыпала твар, як можа быць хіба што ў самы горшы падлеткавы перыяд. І выратавалася я толькі падсушваючым гелем для ўмывання дні за тры. Вада не ратавала :(

Але вось аўсянка гэта неблагі варыянт. Можа б калі я да яе тады дадумалася, то не было б такой бяды.

Reply


vrednyi_zhuk March 3 2011, 19:00:15 UTC
уютная домовинка получилась!!! молодцы!!! а Мамасан действительно зачетный!!! =)
з.ы. с черного собакина просто балдею, лохматик такой!

Reply

lenk0yan March 3 2011, 21:55:03 UTC
Простите за занудство, но не могу сдержаться - домовинка - это гробик по-белорусски. Простите еще раз (((:

Reply

vjadzmarka March 4 2011, 10:55:08 UTC
=)))))

Reply

vrednyi_zhuk March 4 2011, 16:01:26 UTC
ничего страшного, я увы не филолог))) я просто называю вещи своими именами как я их вижу, и в моем понимании домовинка - это уютный симпотичный домик! =))

Reply


ahener March 3 2011, 21:19:45 UTC
Якія ж вы малайцы!!!

Reply

vjadzmarka March 4 2011, 10:56:21 UTC
дзякуй!! але гэта здаецца, насамрэч нічога такога складанага ў гэтым няма, я лічу =)

Reply


lesya_ya March 3 2011, 22:04:22 UTC
Як файна :) А наконт плянаў..я цябе разумею, у мяне не меньшыя :)))

Reply

vjadzmarka March 4 2011, 11:06:12 UTC
Мне заўжды хочацца ўсё і адразу, але на гэта ў мяне ёсьць Сяржук, які стрымлівае мае парывы, кажучы, што няма куды сьпяшацца, пасьпецце =)
дзяліціся сваімі плянамі! =)

Reply

lesya_ya March 4 2011, 19:59:24 UTC
ага, у мяне таксама ёсць свой "Сяржук" :))) Падзялюся,як трохі іх сфармулюю, а то нешта як сталі перад фактам, што вось ужо трэба нешта садзіць, разгубіліся нечакана і ня ведаем за што брацца і з якога боку.

Reply

vjadzmarka March 4 2011, 21:24:05 UTC
вельмі вас разумею!! у мяне ўжо крышачку ўляглося ў галаве, а яшчэ нядаўна я таксама ня ведала, зь якога боку буду да гэтага падыходзіць =) але ўсё роўна пакуль боязна крыху, бо ў першыню ўсё гэта - дагэтуль толькі крыху бацькам на лецішчы дапамагала ) ды і тое, яны ўсё традыцыйна робяць, хоць і без хіміі, а я ж кажу па-разумнаму, пермакультурна =)

Reply


Leave a comment

Up