Мэтро 2014

Sep 13, 2014 19:53

Падзея году - у Саўвадоры нарэшце адкрылі мэтро ( Read more... )

мэтро, архітэктура, муж, саўвадор

Leave a comment

Comments 7

pani_teklia September 14 2014, 06:27:08 UTC
Цацачнае метро :) Зрэшты, менскае таксама ж пачыналася ўсяго з некалькіх станцый.

А колькі ў горадзе насельніцтва?

Reply

volhafranco September 14 2014, 11:50:04 UTC
Ну нічога, мо паболей будзе. У горадзе тры мільёны, таму мэтро дужа патрэбнае, нам яго не стае (дагэтуль, бо тое, што пабудавалі, транспарт не разгрузіла).

Reply


euga September 14 2014, 07:27:44 UTC
Метро цікавае, але чаму з нікуды ў нікуды? Бо мінскае метро харошае тым, што вельмі разгружае наземны транспарт. Ці гэта быў патрэбны футбольны кавалак? А потым будзе больш удалы?

У нас, здаецца, шрыфтам Брайля не пішуць.

Пра бетон цікава.

І прыемна на вас з Патэрсанам паглядзець. :)))

Reply

volhafranco September 14 2014, 12:20:59 UTC
дзякую =)

дык вось нашае не разгружае, у тым і праблема. Яно кароткае, і ідзе з цэнтру (які толькі называецца цэнтрам, а насамрэч тут побач гістарычны цэнтар, а адміністрацыйны, фінансавы і камэрцыйны зусім не тут) ў жылыя раёны. Калі б мэтро ахапіла аэрапорт, аўтавакзал, ці прынамсі фінансавы цэнтр, гэта б мела нейкі сэнс.

вось пляны на мэтро:

... )

Reply


markiz_de_kiss September 14 2014, 07:55:51 UTC
Масква, Берлін і нават Мінск смяюцца з вашага метро :)
А калі сур'ёзна, то трэба ж пачынаць калісьці...

Reply

volhafranco September 14 2014, 12:30:10 UTC
ой, мы самі сьмяемся больш за ўсіх. але што рабіць, пачынаць трэба, ага.

Reply

ext_944393 September 14 2014, 21:45:40 UTC
Я лічу, што ня мае сэнсу параўноўваць нашае мэтро зь іншымі, бо нашае - нашае, іхнія - іхнія. Праўда - нашае мэтро (пакуль) самае маленькае з дзевяці сістэмаў мэтро ў бразыльскіх гарадах, ну й што цяпер? Я б мог сказаць, напрыклад, што Шанхай, Нью Ёрк і Токіё сьмяюцца з мэтро Масквы, Берліна й Менска, але навошта? А яшчэ Масква, Берлін і Mенск - сталіцы краінаў, а Саўвадор - сталіца штата, так што давайце параўнаем нашае мэтро з мэтро беларускіх абласных цэнтраў, як, напрыклад, віцебскім або магілёўскім. А, зразумела, там няма мэтро...

Reply


Leave a comment

Up