Пачуцьцё абароненасьці

Jan 29, 2011 23:30

Вось паглядзела гэтае відэа і адчула нейкую тугу па тым, чаго ніколі не адчувала ў Беларусі - гэтае пачуцьцё таго, што чалавек у форме прадстаўляе закон і парадак, і што ён можа цябе абараніць. Беларускі ваенны ці міліцыянт выклікае ў мяне глыбокую пагарду на мяжы зь нянавісьцю.
Толькі аднойчы, пад час шалёнага начнога спыну на Басовішча, я адчула,  ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

suziralnik January 29 2011, 22:41:56 UTC
Каб міліцыя, вайскоўцы -- на Вашым баку, добрая мара... Можа яшчэ патрабуеце, каб і сама "дзяржава РБ" аказалася за Вас ды на Вашым баку, а ня проста бы над Вамі панавала?! :)

Reply

ня вельмі разумею, што вы хацелі сказаць... volja January 29 2011, 23:06:40 UTC
Каб міліцыя і вайскоўцы былі на баку ЗАКОНА і каб у дзяржаве быў Закон - вось чаго мне хацелася б. А калі гэта будзе, то будзе і пачуцьцё абароненасьці.

Reply

Re: ня вельмі разумею, што вы хацелі сказаць... suziralnik January 29 2011, 23:21:13 UTC
Аднім выкананьнем закону тут справа нажаль не абмяжоўваецца і не вырашаецца: рэч не ў "выканаьні", а ва ўжываньні закону, а гэта справа палітычная. Бо ў тым, як сябе сёньня паводзяць і што сёньня ў Беларусі вырабляюць міліцыянты, КДБісты і іншыя "сілавікі", яны амаль заўсёды дзейнічаюць у межах закону (!): закону, які іхняе ж начальства для іх жа піша і карэгуе і інтэрпрэтуе: у рамках і паводле агульнай палітычнай сыстэмы.

Reply

Re: ня вельмі разумею, што вы хацелі сказаць... volja January 30 2011, 00:21:52 UTC
Тое, што робяць сёння ў межах так называемага закону называецца безаконьне. Прыкладаў невыкананьня нават сёняшняга заканадаўства (якое як вы правільна кажаце - інтэрпрэтуецца як заўгодна) - незлічоная колькасьць. А сёняшняя палітычная сыстэма і была як раз закладзеная з парушэньня канстытуцыі, усё што было потым толькі дапаўняе саму сутнасьць улады - "я ёсьць закон",- так сябе Лука і паводзіць.

Reply


_mikola_ January 30 2011, 04:26:57 UTC
Вось і ў мяне быў амаль што культурны шок, калі я другі раз у жыцці ўязджаў у Амэрыку, а мне памежнікі казалі:
Welcome Home,--
я ледзь тады не плакаў

Reply

volja January 30 2011, 21:30:32 UTC
э да, уяўляю сабе:). У мяне б напэўна было б аналагічна).

Reply


Leave a comment

Up