Прылёт

Feb 12, 2013 17:46


Апошнія дні перад ад’ездам былі насычаныя справамі так, што я нават і не пасьпявала спыніцца і ўсьвядоміць свой ад’езд. Не было і часу, каб асабліва наплянаваць што ж я буду рабіць у Ізраілі. Галоўнае, што мы з Сёмам урэшце будзем разам, а астатняе - дробязі. Адно, што я марыла перачытаць усе кніжкі, якія стаялі ў мяне ў спісе “калі будзе час” і ( Read more... )

ізраільскія нататкі

Leave a comment

Comments 6

annahonda February 12 2013, 17:02:20 UTC
Як усё знаёма! Мяне дапытвали па паўгадзіны і ў мінскім аэрапорце і ў ізраільскім (здаецца, бэн гурыён, называецца). Ніяк не хацелі паверыць, што я не хачу там жыць, а толькі адпачываць...

Reply

volja February 12 2013, 21:20:03 UTC
Ага, калі я ляцела самы першы раз да сваякоў таксама дапытвалі. Нават цёці пасярод ночы патэлефанавалі і распыталі пра мяне. Потым дзядзька растлумачыў, што яна падумалі, што я прастытуцыяй еду займацца- ціпа ўпершыню, адна, дзяўчына...

Reply


shupa February 12 2013, 18:16:31 UTC
трымайся! як з мовай?

пішы!.....

Reply

volja February 12 2013, 21:17:47 UTC
לאט-לאט...Вучу, але ідзе па-малу. Стала больш разумець - ужо не як сьляпое кацянё, але каб валодаць мовай, то яшчэ не. Вось на курсы на днях запішуся, мо пойдзе хутчэй.

Reply


hardzin February 12 2013, 22:02:36 UTC
Ізраіль, і асабліва служба бяспекі ў арэрапорце, на мяне таксама вялікае ўражанне зрабілі. Таксама адна ляцела і не надта хацелі пускаць. А вы з Сёмам малайцы! Прыемна было ў Празе пазнаёміцца :)

Reply


mirritil February 16 2013, 12:36:31 UTC
крута. вiншую!

Reply


Leave a comment

Up