Беларусь - краіна руінаў. Сынкавічы

Jun 28, 2011 17:30

Рыжая царква ужо не першы рок аднаўляецца: працэс няхуткі, таму што, уявіце сабе, сродкаў не хапае.  Пад тынкоўкай знойдзена датаванае 1213 г. графіці на старажытнагрэчаскай - гэта цытата з апостала Яна.  Ёсць сведчанні (трэба думаць, з дакументаў к. 19 ст. - з часу апошняй рэстаўрацыі) і пра лацінскія надпісы, адрасаваныя  Альгерду. Адна ў стылі ШОС, другая антанімічная. Гармонія  ідэйнага плюралізма на сценах храма - як метафізічна.)

Дарэчы, і Вітаўта далучаюць да гісторыі храма: ён хаваўся на Слонімшчыне, калі ўбёг з Крэва. І быццам вяртаўся ўрачыста дзякаваць, ці што. І Астрожскага прыпісваюць са сваім капіталам.

Пакуль храм будзе зачынены, для ўшанавання “Ўсецарыцы” - цудатворнай іконы, напісанай аж на Афоне - пабудуюць новую царкву.  Хе.) Страшна ўявіць, што гэта будзе за пачвара.

Будынак амаль  у полі: трэба крыху ад’ехаць ад вёскі. Вакол - некалькі дрэваў, што даюць цень і паркавую атмасферу. Шмат добрых лавак, невысокая мураваная агароджа, белая брама… Натхняе.






Previous post Next post
Up