Кіно, якое не штырыць

Aug 16, 2010 23:13

Ніколі не краналі песні Цоя. Шчыра не разумею ўсёй шуміхі вакол яго імя

Leave a comment

Comments 35

michal_on August 16 2010, 22:43:46 UTC
dzienn August 16 2010, 22:47:09 UTC
дзякуй Богу ён быў зоркай i пры жыцьцi.
хаця для культа - так, прыдалося..(

Reply


dzienn August 16 2010, 22:44:10 UTC
Яно й ня мусiць штырыць. Яно кранала - i кранае - цэлае пакаленьне. Не адно, два-тры пакаленьнi. Калi потым вырасьлi зусiм iншыя пакаленьнi - ну што ж. Шкада калi iх штырыць адно ледiгагi ды дiмыбiланы. А калi "Тройца" цi Океан Ельзи - нармальна. ну да ладна.

А шумiхi ня трэба, так. Шумiху разьдзьмуваюць СМI каб грошай нарабiць. Душы пакаленьня шумiха не патрэбная.

Reply

volny_czalaviek August 17 2010, 21:14:25 UTC
прабач, мусіць, наступіў на нешта дарагое) але душой свайго пакалення я іх ніяк не магу назваць

Reply

dzienn August 18 2010, 11:49:32 UTC
самае цікавае ж тое што ты ведаў што наступіш шмат каму. як бы зь нейкіх прычын не адрозьніваліся нашыя з табой часткі нашага пакаленьня (моладзь сярэдзіны 80х-пачатку 90х) ты ня мог ня бачыць і ў сваім атачэньні мноства "фанатаў Кино".
але мне так нічога, што "наступіў", акрамя слова "штырыць" я гатовы да таго што некаму не падабаецца тое што падабаецца мне )
праўда вось адказваючы і на камэнт пра "музычныя густы" - чаго б не шукаць тых аднадумцаў каму падабаецца тое што й табе, а не адваротных. У палітыцы і тое цяжка быць "супраць", а ў музыцы дык наогул зусім ня тое.

Reply

volny_czalaviek August 19 2010, 18:47:34 UTC
не вельмі разумею, чым я асабліва так насаліў каму, допіс не ўтрымліваў абраз у бок гурта ці Цоя, таму не вельмі разумею бурнай рэакцыі. Я нікога не шукаў гэтым допісам і адсутнасць каментаў мне была б такжа фіялетава, як і іх наяўнасць.

Reply


(The comment has been removed)

volny_czalaviek August 17 2010, 21:12:47 UTC
сапраўды, напэўна, я страціў той час, калі варта было слухаць

Reply


(The comment has been removed)

volny_czalaviek August 17 2010, 21:18:48 UTC
значыць, мае фрэнды хоць хтосьці, хоць трошкі, хоць у нечым, але аднадумцы)!

Reply


marsianka_selma August 17 2010, 18:10:50 UTC
2-3 песьнi падабаюцца, але масавага фанацтва па ягонай асобе не разумею. Мабыць, нарадзiлася пазьней.

Reply


Leave a comment

Up