Sep 09, 2015 13:44
Еду сёння на работу, слухаю радыё. Чую песню... нібыто прыемны пачатак, але тут пачынаецца прыпеў, і я ледзь не выпускаю руль ад нечаканасці. "Ты - закаханая урэтра!" (хаця, ІМХО, "закаханая вагіна" усё ж лагічней).
То бок я трапляла на назву песні ў тэкстах - "Закаханая ў рэтра" - але раней песню не чула. Пры чытанні ніякіх фізіялагічных асацыяцый не ўзнікала. А вось пры праслухоўванні - "урэтра". Задумалася - чаму? А таму што "у нескладовае" тут збівала з рытмічнага памеру тэкста, вось спявак і спявае "у доўгае", і атрымліваецца "урэтра"... м-да. Мова помсціць за такі гвалт над ёй.
А пэўны час таму пачула песню са словамі "Я ў жопалёце". Не можа быць, думаю... прыслухалася - "Я ўжо ў палёце!"
У часы сваёй газетна-часопіснай працы мы практыкаваліся, адшукваючы ў тэкстах такія двусэнсоўнасці (і выпраўляючы іх).
Да тых жа часоў адносіцца байка пра тое, што калі вядомаму паэту зрабілі заўвагу за словы "Я ўжо пайшоў" , ён адказаў: "Няма ў беларускай мове слова "жопа", ёсць "срака". Тым не меньш, я разумею, што аўтары маглі не пачуць і не заўважыць, але ж... я чую "Закаханая урэтра!" і цяпер і ваша жыццё тасама не будзе ранейшым.
Я цалкам дапускаю, што аўтары тэкстаў вышэй проста не заўважылі такіх хібаў. Але ж рэдактары? Сябры? Ці я першая, як той хлопчык з казкі пра голага караля? Ці я настолькі сапсаваная?
А хібу было б так проста выправіць. Напрыклад: "Ты так кахаешь (гэта) рэтра!" або "Цябе так захапляе рэтра!".
музыкой навеяло,
упс(,
типично белорусское критиканство