Feb 24, 2009 20:02
Тое, што Максім Дашук зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам за парушэньні ўмоваў ягонага прысуду яшчэ раз паказвае адсутнасьць супольнасьці ў апазыцыйных колах.
Чаму Дашук патрапіў у “справу 14-ці”? - Таму што ён змагаўся за інтарэсы дробных прадпрымальнікаў. Чаму ён зараз арыштаваны? - Таму што ён дапамгаў маці - дробнай прадпрымальніцы. Што цікава, згодна з законам, супраць якога ён пратэставаў, ён ё адзіны чалавек, хто можа працаваць у ягонай маці, каб яна не згубіла статус дробнага прадпрымальніка. Іранічна, га?
Дык вось, якое ж дачыненьне гэтае ўсё мае да супольнасьці ў апазыцыі? Справа ў тым, што заўсёды, калі нейкаму “рэвалюцыянэру” абмяжоўвалі свабоду, ягоныя паплечныкі дапамгалі сям’е, асабліва калі ад “ахвяры рэжыму” залежыла ежа на стале. Ўсе ведалі, ў які час Дашук мусіць быць дома. Ўсе ведалі, што ён дапамагае ягонай матцы на працы. Але ці зрабіў хтосьці штосьці, каб Дашук наўмысна не парушаў умоваў абмежаваньня волі? Штосьці я ня бачу, каб гэтае адбывалася, бо ён зараз арыштаваны і чакае на новы суд, які гэтым разам адправіць яго па-за калючы дрот. Затое Хартыя ‘97 крычыць пра старонны падыход да Дашука з боку міліцыі і цытуе яго пра тое, што ён быў вымушаны парушаць умовы прысуду. Да таго ж, яго ахрысьцілі “пятым палітычназняволеным” і вынікам візыту Хаўера Саланы ў Беларусь, хаця на наступны дзень пасьля арышту Дашука перавялі пад хатні арышт. Хіба падобнае кіданьне сваіх палпечнікаў ё новая тактыка даказваньня існаваньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі? Пытацца пра сорам у гэтых людзей ужо проста ня мае сэнсу.
грамадзтва,
politics