Старагаландская манера - наша ўсё, ці аб недарэчнасьці новага помніка ў Менску

Apr 06, 2014 16:39


У Менску зьявіўся новы помнік (падрабязьней зірніце тут), які, як для мяне, выявіў наіўнасьць і недасьведчанасьць аўтара праекта ў пытаньні фартыфікацыі.

Зірніце, вось ён новы помнік наданьня магдэбурскага права з "праектным планам Мінска 16 ст."


Read more... )

ФАРТЫФІКАЦЫЯ

Leave a comment

Comments 6

swaboda April 6 2014, 15:37:59 UTC
а ў чым розніца ў тыпах фартыфікацыі гэтых? у форме вежаў?

Reply

wouk April 6 2014, 16:14:05 UTC
Фармальна - выгляд бастыёнаў і некаторыя асаблівасьці фартыфікацыі. Калі браць больш шырока, дык у дадзеным выпадку зь Менску зьляпілі моцную навачэсную бастыённую фартэцыю, якою ён ніколі ня быў. Сам жа выгляд фартыфікацый можа сьведчыць яшчэ пра многае.

Reply


mitrander April 6 2014, 18:55:35 UTC
Усё вельмі няўдалае ў гэтым помніку. Усё. І коллер і манера выканання і месца і канцэпцыя і нават план фартыфікацый, як вы заўважылі. Уся гэтая жбанаўшчына -цэрытэліўшчына вельмі дастала, насам рэч. Адчуваеца правінцыяналізм, адсутнасць густу і такту. Мне вельмі цікава было бы паглядзець у вочы гэтым скульптарам-архітэктарам. Што гэта за людзі ? Пра што яны думаюць, калі лепяць такое ?

Reply

wouk April 6 2014, 18:58:39 UTC
Вы, напэўна, правы. Я проста так сьмела не наважваюся ацэньваць мастацкі бок. І правы А. Астаповіч, што яны такім кшталтам хочуць абяліць сваё юродства над будынкамі ў гістарычным цэнтры. Ну і якая там канцэпцыя ... усё для "самага лучшага чымпіяната" (((

Reply


supron_licvin April 6 2014, 21:19:50 UTC
гіпербала, мастацкае (навуковым тут не пахне) перабольшванне

Reply

wouk April 6 2014, 21:24:14 UTC
Нешта мне думаецца, аўтар нават не здагадваўся, што Вы яго плён так высока ацэніце. Напэўна, думаў, што так і было)

Reply


Leave a comment

Up