Das ist fantastisch, ці замак У. Бачкова ў Горадні

Apr 11, 2015 00:38


Апошнім часам усё часьцей сустракаю інфармацыю аб тым, што на Старым замку ў Горадні рыхтуюцца пачаць рэканструкцыю. Над праектам працуе архітэктар У. Бачкоў, які даўно займаецца гэтым аб'ектам і ўжо колькі год як прадставіў сваё бачаньне адрэстаўраванага замка. Яго можна пабачыць у рэндэрах з 3D мадэлі, якія блукаюць па інэце, і ў пары рэальных ( Read more... )

ФАРТЫФІКАЦЫЯ

Leave a comment

Comments 16

asnoru April 11 2015, 01:25:04 UTC
Так, на выяве Макоўскага галерэя ля брамы аднапавярховая. Чамусьці Бачкоў прыбудаваў паверх. Верагодна, збудаванне знітаванае з вежай ў выкананні Бачкова атрымаецца большым, чым было, але ня думаю, што розніца ў памерах будзе такая ўжо вялікая. Цалкам верагодна, што кут сапраўды ня быў забудаваны. Але гэты будынак з вежай - пазнейшая пасольская ізба, у Бачкова выглядае падобным на той, што на гравюры Макоўскага.

Здаецца, што ёсць у замку элементы, з'яўленне якіх яшчэ слабей абгрунтавана.

Reply

wouk April 11 2015, 13:54:01 UTC
Я зьвярнуў увагу на тыя элементы, якія я лічу найбольш неверагодна фантастычнымі. Калі хто са спецыяльстаў папрацаваць з гэтым праектам, дык можа яшчэ што выплыве. Але ж ніякая крытыкі канкрэтнай ня чутно.

Збудаваньне прыстаўленнае да вежы ў разы большае за тую сьціплую лесьвічную клетку, што была. Зірніце, калі ласка, яшчэ раз на планы, якія я далучыў. А вуглавы будынак зь вежаю Бачкоў пасадзіў зусім ня туды і не тыя габарыты яму даў. І вось пытаньне дзе тут рэстаўрацыя, ці рэканструкцыя? Суцэльны навабуд на тэму.

Reply

asnoru April 11 2015, 15:50:59 UTC
Вышэй я адзначыў, што, верагодна, збудаванне знітаванае з вежай атрымаецца большым, чым было, але яно адлюстравана на плане і ёсць падставы меркаваць, што будынак меў франтон, як і паказана ў Бачкова. Будынак які стаў у другой палове 17 ст. пасольскай iзбой, пасунуты Бачковым бліжэй да кута, але нельга казаць, што ён абсалютна не адпавядае таму, што адлюстравана у Макоўскага. У дадзеным выпадку, з-за беднасці крыніц, здаецца дарэчным будаваць асобныя будынкі комплексу так, каб яны супадалі хоць бы сілуэтам з адпаведнымі ім на гравюры. Рэканструкцыя Бачкова, у агульных рысах, відавочна адпавядае гравюры. Удакладню, што панскія заўвагі здаюцца мне абгрунтаванымі і было б выдатна калі б Бачкоў азнаёміўся з імі, а яшчэ лепш, калі б i прыняў пад увагу ( ... )

Reply

wouk April 11 2015, 18:12:52 UTC
Складваецца ўражаньне, што сп. Бачкоў сваю мадэль увогуле будаваў толькі на аснове Макоўскага, таму ў яго і атрымалася стварыць падобны вобраз, на што Вы слушна зьвяртаеце ўвагу. Але калі ўсе крыніцы сканфрантаваць між сабою, дык выходзіць, што шмат памылак.

Дарэчы, рустоўка ці які іншы дэкор - гэта невялікая праблема. Ня пройдзе і дзесятка гадоў ён пойдзе адвальвацца і яго можна будзе памяняць на больш слушны. А вось разьбіраць фэнтэзійныя будынкі куды цяжэй.

Баюся, што Вашая апошняя заўвага акажацца цалкам слушная і ў ходзе рэканструкцыі усіх будуць займаць куды больш сумныя.

Reply


supron_licvin April 11 2015, 06:02:32 UTC
Цалкам згодзен з Панам. Спрэчныя моманты лепш не чапаць, а аднавиць тольки браму и сам палац

Reply

wouk April 11 2015, 13:54:50 UTC
Так, я таксама за аднаўленьне выключна брамы і палаца!

Reply


zmicierbielapol April 11 2015, 22:09:20 UTC
эшткі абарончых муроў паўз Нёман, як мне падаецца, правільней было б пакінуць у выглядзе аскетычнай руіны, а усе рэстаўратарска-рэканструкцыйныя высілкі скіраваць на палац, які зараз выглядае як убогая казарма.

- Цалкам згодны!

Reply

czechowicz April 15 2015, 13:20:59 UTC
руіны ў нашым (а з апошняга часу нават у міжземнаморскім) клімаце доўга не жывуць, трэба або накрываць усё шклом, або аднаўляць і замыкаць контур

Reply

wouk April 15 2015, 18:22:15 UTC
руіны можна накрыць/падмацаваць мурам падобным на стары, так што старому нічога пагражаць ня будзе. І гэта неапраўдвае фантастычных навабудаў.

Reply

czechowicz April 18 2015, 20:33:59 UTC
Ок, а хто і за якія сродкі будзе абнаўляць гэтыя новыя муры на ўсіх руінах краіны, калі праз 5 гадоў яны разваляцца ад вільгаці, маразоў і біялагічнага забруджвання?

Reply


pro_bolotce April 12 2015, 12:41:50 UTC
wouk April 12 2015, 12:53:13 UTC
А нікому нічога не ведома. Такая практыка ў нас падрыхтоўкі аб'екта да "аднаўленьня".

Reply

czechowicz April 15 2015, 13:26:06 UTC
будуць аднаўляць рэнесансны замак, гэта было вядома ад пачатку, але, канечне, аб'ект шматслаёвы, таму мы пабачым і элементы іншых эпох

Reply

wouk April 15 2015, 18:24:18 UTC
Без варыянтаў трэба аднаўляць палац і браму ў рэнесансе, бо гэта і ёсьць творы рэнесансу. Але ставіць на рэшткі гатычных сьцен рэнесансныыя навабуды дакладны выгляд якіх нам не вядомы - гэта не рэстаўрацыя. Такія рэчы якраз порцяць усю станоўчасьць задумкі.

Reply


Leave a comment

Up