May 13, 2008 17:18
Вось ужо дзесьці з паўгады мне вельмі хацелася зрабіць запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў нейкай крамы, але, на мой жаль, сітуацый такіх не было. :( Нават у амаль родным "Невелі" даўно ўжо пачалі моўчкі пускаць у гандлёвы зал з торбамі, а не прасіць пакінуць іх у камерах захоўваньня.
І вось, нарэшце, такі доўгачаканы выпадак здарыўся ў нейкім "сельпо" пад савецкім надпісам "Садавіна і агародніна" (па-беларуску) на Іванаўскай, 36. Не думаў, што такія яшчэ засталіся ў амаль цэнтры горада. Купіў там 2 "Акцівіла", пасмакаваў адзін, аказалася, што кіслы. Панёс назад. Паглядзелі тэрмін годнасьці. Яшчэ годны, ўсё нармальна. Я прапанаваў пасмакаваць, на што прадавачка адважылася толькі панюхаць. =) Грошы аддала. Папрасіла прабачэння. Я папрасіў кнігу скаргаў, яна пайшла з бутэлькамі да загадчыцы, потым паклікала мяне. Загадчыца ў сваім пакоі лузгала семкі. =) Пачала мне расказваць, што яны тут ні пры чым, гэта вытворца, і наогул прыходце заўтра, будзе прывоз. Але ўсё ж такі дала. =)
На папярэдняй старонцы была скарга-трактат на цэлую старонку на беларускай мове, нават усе палі былі іспісаныя. Бегла прагледзеў, знайшоў кодавае "Аб мовах" =) Стала цікава. На "Дайце два прыгожанькіх качана капусты" прадавачка адказала пакупніку "Гаварі нармальна. Русскій что лі не знаешь". =)
Пакінуў свой запіс. Таксама па-беларуску. Напісаў "Прашу ООО "Эльтамштота" даслаць тлумачальны адказ па пошце на мове скаргі". Вось толькі сам не ведаю што яны мне могуць напісаць, да і не павінны ўсё ж такі, здаецца, яны мне адказваць па-беларуску. Але хай памучаюцца. Мо хто ведае, колькі чакаць адказу, ды чакаць наогул?