Занадта шмат расійскіх турыстаў памірае ў Турцыі

Sep 21, 2011 08:09



Такое меркаванне выказаў адказны за турыстычныя забаўкі ў рамках структуры расійскай дзяржаўнасці, кіраўнік Ростуризма Аляксандр Радка.
Спадар Радка паведаміў прэсе, што з пачатку бягучага года ў Турцыі загінулі, былі забітыя або памерлі 47 расійскіх турыстаў.
Радка сказаў: "Турэцкія ўлады аслабілі нагляд за якасцю ежы, маніторынг паводзін крымінальных элементаў і выкананне правілаў дарожнага руху".

Радка таксама адзначыў, што ў шэрагу выпадкаў прычынай фатальнага зыходу стала "празмернае ўжыванне алкагольных напояў", якое з'яўляецца "нацыянальным бедствам Расіі".
У канчатковым, рахунку, аднак, вінаватыя туркі, якія прадаюць расейцам "небяспечныя напоі" і не выконвае правілы транспартнай бяспекі. У ліпені ў горадзе Аланія атруціліся каля сотні расейскіх турыстаў. Пяць расійскіх турыстаў памерлі падчас паруснага тура ў раёне горада Бодрум, пасля таго, як выпілі падробленага віскі.

Previous post Next post
Up