Оригинал взят у
pomidor_sp в
горадеду на ровары па горадзе
які дваццаць год быў для мяне родным
вакол ангары для робатаў
прыстасаваныя пад жытло чалавечых істотаў
сталіца была вызвалена ад машын у ліпені
людзі ізноў занялі гэтую тэррыторыю
падчас вайны забыўшы што з ёй рабіць ды хто яны
часам нават кажуць, што гэта яны робаты
толькі са знакам якасьці ды памяркоўныя
абжываюць робатавыя коканы
сцеляць дываны, вешаюць фіранкі
праграмуюць замежныя беспілотныя танкі
(лічацца ў гэтым найлепшымі у сеціве)
копяць дазволы ды тэлепорты
(даюць толькі адзін ў адной амбасадзе
калі назбіраць сто семнаццаць можна ўжо не вяртацца)
святкуюць тыдзень перамогі
ды месяц божага нараджэння
не нумаруюць гады
даюць ім прыгожыя назвы
год беражлівага труса
год чытаючага зайца
кажуць што шчаслівыя
не ўсьміхаюцца
пякельна горача і ў марыве над дарогай
мроіцца далёкае возера і сосны вакол
Менск-Варшава
2014 жнівень