Карчы #12

Jun 20, 2014 10:51

На днях здзейснілі з incopolis марш-заскок у гаражны кааператыў у Масюкоўшчыне каб запечатлець для гісторыі іржавую ГАЗ-М20 "Перамогу" за 55 тышч баксаў, якую абодва заўважалі з электрычак, што едуць уздоўж тых гаражоў. Але пачну я гэты выпуск "карчэй" не з "Перамогі", а з парачкі кінутых аўто, якія я заўважыў па дарозе ад ГК да прыпынку "Масюкоўшчына".

1. Яшчэ не вывезены на лом згодна з праграмай па барацьбе з кінутымі аўто Citroën BX на паркоўцы ля вул.Ціміразева. Гады вытворчасці: 1982-1994:


2. Насупраць яго салодкая парачка: ІЖ-Масквіч-412ІЭ (1969-1982) і напаўпрыкрытая ГАЗ-21 "Волга" (1956-1970):


3. Але вернемся да "Перамогі". Вось такой я яе зафотаў з вакна "штадлера":


4. А так яна выглядае з боку гаражэй. Гады вытворчасці: 1946-1958:


5. У тым жа ГК мы натыкнуліся на дзікага сабаку Баскервіля, які бегаў па дахах гаражоў, завываў і не даваў спакойна фоткаць амерыканскі аўтапром - Chrysler LeBaron Coupé. Гады вытворчасці: 1987-1995:


6. Яшчэ адзін рарытэт эпохі развітога сацыялізму я заўважыў у двары на вул.Мініна, аб чым ужо пісаў раней:


7. 407-мы "Масквіч", гады вытворчасці: 1958-1963:


8. Так сама на Мініна надзіва шмат "гальфоў" першай серыі, з вакна аўтобуса я заўважыў прынамсі тры штукі, але зафотаў толькі адзін. Volkswagen Golf І, гады вытворчасці (у Еўропе): 1974-1983.


9. У Магілёве (пра горад пазней) я заўважыў яшчэ адзін рэдкі ў нашых краях рарытэт з 1980-х - Fiat Ritmo пасля рэстайлінга:


10. За дызайн аўто адказвала італьянскае кузаўное атэлье Bertone, круглыя ручкі дзвярэй модны штрых тых часоў. Гады вытворчасці: 1982-1988:


11. Ззаду "фіят" вельмі падобны на савецкі Масквіч-2141, здаля можна і не адрозніць:


12. Наступная серыя здымкаў прадстаўлена incopolis.
Румынская Dacia 1310:


13. Гады вытворчасці: 1979-2004:


14. І на завяршэнне - "котарожац" на базе ЗАЗ-968М:)

Мінск, карчы (аўтарубрыка), фота, Магілёў

Previous post Next post
Up