1. Пасля расійскай неўрадлівай на "карчы" глебы, асфальт мінскіх двароў здаецца чарназёмам, а самі двары музеем пад адкрытым небам. Зрэшты, у гэтым выпуску будуць не толькі мінскія "карчы" але і віцебскія, якіх я за 3 гадзіны у горадзе наздымаў болей чым за два дні ў Пскове:
2. Ня гледзячы на віцебскі нумар, гэты Volkswagen Golf I (1974-1983) быў засняты ў Мінску:
3. Універсал Opel Rekord E (1977-1986) у двары на Сярова:
4. Renault 9 (1981-1989):
5. А вось гэта ўжо віцебскі "корч" Opel Kadett E (1984-1991), зафотаны у адным атмасферным дворыку (можа мясцовыя пазнаюць):
6. У працяг тэмы жоўтых карчэй - эвакуатар на базе Fiat Ducato першага пакалення (1981-1993):
7. Ford Taurus другога пакалення (1992-1995), магчыма гэта той жа Таўрус, што і ў
37-м выпуску, толькі ужо пастаўлены на ўлік:
8. Яшчэ адзін амерыканец Chrysler Voyager другога пакалення (1991-1995):
9. Бездушную частку выпуска пачнем з рэдкай у нашых краях Mazda 626 другога пакалення (1978-1982):
10. На жаль, машына знаходзіцца не ў лепшым стане:
11. Савецкія нумары ўзору для дзяржаўных аўто:
12. Хэтчбэк Mitsubishi Lancer (1983-1987) для еўрапейскага рынку:
13. Арыгінальны кідкі дызайн, індывідуальныя рысы корпуса, запамінальны вобоаз - гэта ўсё не пра яго, не пра Daihatsu Applause (1989-2000):
14. А вы кажаце, што японцы не бездушныя:
15. Разабраны мінівэн ад Mazda:
16. А вось некарчыстая і небездушная Mazda MX-5:
17. Нечаканае адкрыццё мінулага тыдня - румынскі ARO 10 (1980-2003) на стаянцы каля Мінск-Усходняга:
18. А яж там хадзіў не раз і яго не заўважаў:
19. Не звяртаў раней увагі і на гэты Wartburg 1.3 (1988-1991) на савецкіх нумарах на той жа стаянцы:
20. Зрэшты, на "Вартаў" зноў у мяне былі ураджайныя дзянькі - гэты стаіць у пару кроках ад стаянкі:
21. Гэты засняты ў мікрараёне Сярова:
22. Цяпер пяройдзем да савецкіх знаходак, большая частка з якіх заснята ў Віцебску. За тры гадзіны знаходжання ў горадзе я засняў цэлы вывадак 2140-х Масквічэй:
23. Москвич-2140 (1976-1988):
24.
25. А гэтая кампазіцыя "едзем на дачу" ужо заснята ў Маладзечна:
26. Банальная "капейка", але ж нумар класны:
27. А на узбярэжжы Двіны засняў такую вось хіпсцерскую мадыфікацыю ВАЗ-2101:
28. Вусы на пярэднім бамперы нібыта павінны дапамагаць кіроўцу лепш адчуваць габарыты машыны (мода такая была ў 1960-я, 1970-я):
29. Стокавая "Нива" ВАЗ-2121 дый на савецкіх нумарах:
30. Дый ня простых:
31. "Тройка" заснята ў гістарычным цэнтры Віцебска:
32. А гэтая "баржа" ўжо з Мінска:
33. Побач яшчэ две, але ў горшым стане: