Размова на Раство

Jan 07, 2013 22:59


Размаўляючы з татам, прыгадала пра "падляскі пантэон" і падрыхтоўку да сустрэчы 500-гадовага юбілею Падляшша (www.svoja.org). Тата тады загаварыў за сваю вёску - Уладычыцы, якой цяпер ужо няма, а была яна за кіламетраў 30 на поўнач ад Берасця. Я папрасіла назваць суседзяў, якіх ён помніў - атрымалася музыка. Слухала б і слухала - адны імёны гэтыя ( Read more... )

Leave a comment

Comments 7

maggalia January 7 2013, 21:07:22 UTC
І ў нашым няма - а я ўсё чакаю, падрыхтавалася... Дарэчы, і на былых кватэрах не прыходзілі :(((

Reply

z_hary January 8 2013, 08:58:53 UTC
застаецца адно, Галю, - пакалядаваць адна ў адной! Багданчык зарыхтаваў шмат цукерак (і не толькі) у пачастунак і чакае :)

Reply

maggalia January 8 2013, 09:13:27 UTC
Наталка, мы з Яўгенам можам і хочам да вас прыехаць у госці :) На гэтым тыдні можам, як вы скажаце :)

Reply


ahromenka January 7 2013, 23:00:02 UTC
Учора да нас тыя калядавльнікі грукаліся ці не кожныя дзесяць хвілінаў. Спявалі хрэн ведае якой мовай, праўдзівы беларуска-украінскі суржык. Такая тут традыцыя...
Дачка Ліза ўчора накалядавала пад 2 кг. шакаладных цукерак, 1 кг. сала і каля 20 даляраў. Спявала і ўкраінскія калядкі, і нашыя (навучыў тых, якія ад бабулі ведаю).
07. 01. 2013 г. Чернігів, Україна.

Reply

z_hary January 8 2013, 08:55:03 UTC
2 кг шакаладных цукерак? Уяўляю, якая шчаслівая была Ліза. Ну, а за сала, мусіць, цешыўся яе тата :)

Reply


veragodna January 9 2013, 08:25:05 UTC
А ў нас толькі на Стары Новы год ходзяць шчадраваць.

Reply

z_hary January 9 2013, 09:19:09 UTC
Хаця б на Стары :)

Reply


Leave a comment

Up