Было ўжо. Паўтаруся.

Nov 07, 2013 21:10



На зямлю маскараднае золата скiнулi клёны.

На зiму зачынiлiся атракцыёны.

Штучны рай скончыў працу. Маляр прапакосьцiў арэлi.

У Кiтай чарнагрудыя сiтаўкi пераляцелi.

Састаўны самалёт разабралi мужчыны.

Да вясны карусельшчык узяў адпачынак,

На ланцуг пасадзiў аглядальнае кола.

Галоўбух налiчыў адпускныя i холад.

Уцякла мiтусьня. Засталiся туманы.

Да цяпла ( Read more... )

Leave a comment

Comments 2

alex_poetry November 7 2013, 20:14:38 UTC
Адзін з лепшых вершаў пра познюю восень, напэўна.

Reply

zalgiris November 8 2013, 10:40:31 UTC
ага, мне таксама вельмі добра верш заходзіць.

Reply


Leave a comment

Up