Дапамога затрыманым праз PayPal і MoneyBookers \ Help arrested people via PayPal and MoneyBookers

Dec 22, 2010 19:50

Для збору сродкаў на дапамогу затрыманым падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня адчыненыя адмысловыя акаўнты PayPal і MoneyBookers, на якія можна пераводзіць грошы з-за мяжы. Гэтым займаюся асабіста я. Даныя з пераводамі буду публікаваць у гэтым жж для пацьвержданьня таго, што грошы сыйдуць па прызначэньні. Сабраныя грошы будуць перададзеныя мной людзям ( Read more... )

dapamoha

Leave a comment

Comments 38


batury December 23 2010, 23:38:14 UTC
Зміцер, паслаў таксама. Паведамляй, калі якія траблы з'явяцца, не дай Божа.

Reply

zhelezko December 24 2010, 17:11:06 UTC
Пакуль адна трабла: у далярах паказваецца правільны баланс, у еўра - не. Падсумоўваю рукамі ў табліцы - атрымліваю адзін вынік, пэйпал паказвае іншы. З-за камісіі ці чаго, але адсоткаў пяць разбежка ідзе. Калі што, дакладу розьніцу са сваіх грошай, але хацелася б разабрацца.

Reply

batury December 25 2010, 01:13:09 UTC
гэта дробязі! дзякуй за справу.

Reply


dulicz December 24 2010, 16:41:26 UTC
я ў Вялікай Брытаніі. фунты можна пералічыць?

Reply

zhelezko December 24 2010, 17:13:10 UTC
Так, ужо было некалькі пераводаў у фунтах. Яны канвертуюцца ў эўра па курсе 1 фунт да 1.1455 эўра (сёняшні курс пэйпала)

Reply

dulicz December 24 2010, 17:43:17 UTC
на якой гэта мове? на што націскаць? на ангельскай няма?

Reply

zhelezko December 24 2010, 18:11:45 UTC
Мусіць быць на ангельскай. У вас ёсьць рахунак пэйпал? Хайдзіце туды і зрабіце donation на адрас dapamoha@gmail.com.

Reply


anonymous December 24 2010, 22:21:47 UTC
зьміцер. грошы банальна спатрэбяцца хаця б на аплату "прабываньня" гэтых людзей у турме. выйсьце з турмы суправаджаецца падарункам-чэкам за іх выдаткі на утрыманьне людзей у турме. проста, каб вы гэта мелі на ўвазе. у 2006м на момант выйсьця мой рахунак быў ужо аплачаны, напрыклад. і гэта радавала. такшто можна праверыць, як гэта робіцца. incertezza (так кансьпіруюся, што без кампа не магу на свой акаўнт увайсьці :) )

Reply

zhelezko December 25 2010, 04:32:06 UTC
таму і зьбіраем

Reply


anonymous December 25 2010, 14:47:07 UTC
I have sent you the funds from the US as other/donation via paypal. It has no option such as "donation", please revise your instruction so to allow other people from the US to help you. Could you confirm the receipt please? Dmitri

Reply

zhelezko December 25 2010, 15:21:37 UTC
It doesn't matter, we can accept all types of payments. Thanks for your help. All the information about received funds is published at Google Docs spreadsheet in a day or so after the payment. The link is in my post.

Reply


Leave a comment

Up