Рэгіянальная гісторыя

Dec 22, 2011 23:18

Калі перачытваеш вопісы маёнткаў, хутароў і засценкаў, судовыя справы, апісанні заняткаў сялянаў, нават метрычныя кнігі сто-стопяцідзесяцігадовай даўніны, перад вачыма паўстае зусім іншы, на жаль, ужо цалкам страчаны свет асобна узятага рэгіёна. Перакананы, што ў кожнай мясцовасці была ў нечым свая, непаўторная мінуўшчына, свой непаўторны мікрасвет ( Read more... )

маё, рэгіянальная гісторыя

Leave a comment

Comments 4

gedygold December 22 2011, 20:38:10 UTC
Мяне ў гэтым плане найбольш кранаюць мемуары і дзённікі, як найбольш насычаныя "духам эпохі" крыніцы.

Дажываючыя свой век населеныя пункты гэта адно, а вось дажываючыя свой век сведкі той эпохі - гэта зусім іншае. Вельмі цяжка чуць ад іх пра паноў, брычкі,палацы і г.д., і бачыць, уякой галечы яны жывуць цяпер.

Reply

zibentiaj December 22 2011, 21:06:59 UTC
Мемуары гэта, канешне, клас, але сапраўднае шчасце калі пэўную мясцовасць апісаў які-небудзь чыноўнік ці памешчык. У дадзеным выпадку, можа і захаваліся якія-небудзь згадкі ў неапублікаваных успамінах Аляксандра Лапы пра адзін з яго маёнткаў у Бабруйскім павеце. Справаздачы чыноўнікаў " губернского по крестьянским делам присутствия" падаюцца куды больш распаўсюджаным і не меньш карысным матэрыялам. У судовых справах за права выкупа зямлі на пач. 20 ст. сустракаў жывыя сведчанні тых, хто памятаў падзеі 1863-64 гг.
А пакаленне, якое памятала пра брычкі, паноў, палацы, у той мясцовасці вымерла гадоў як дваццаць пяць - трыццаць таму.

Reply


(The comment has been removed)

zibentiaj December 22 2011, 21:13:35 UTC
Таленавітыя краязнаўцы сапраўды сустракаюцца, але у рэгіёнах "гісторыя" і "культура" у асноўным зводзіцца да поўнага "лубку" і "чаркі-шкваркі".
А што за лекцыя Бабкова і Міцкевіча? Ці ёсць яна ў інтэрнэце?

Reply

(The comment has been removed)

zibentiaj December 22 2011, 22:05:46 UTC
дзякуй). Пан Ігар выкладаў у нас філасофію на 5-м курсе. Класны дзядзька, адзіны з нямногіх адэкватных філосафаў у Беларусі.

Reply


Leave a comment

Up