Рукажопства допiс...

Jul 26, 2014 22:15

Вырашыу падфуфлiць сваю тачанку, а то зусiм не прадаецца.
Усё гэта рабiу у першыню, нiякi я не майстар)))))

А было так...




Калi зняу іржу там былi дзiркi, нармалёвыя такiя, скразныя дзіркі. (трэба было сфоткаць, а я забiу на гэта)
Троху зваркі, троху болей шпаклёукi, крыху цярпення i шмат наждачнай паперы.
Потым мне падабралі фарбу, запампавалі ў балончык. Пара малярных хітрасцяў, i вось атрымлiваем цудоуныя крылы у маёй Маздзе)))
Як можна пабачыць фарба падабрана вельмi добра, крылы амаль не адрозніваюцца ад дзвярэй, а калi яе яшчэ палiрнуць, стане зусiм цудоуна.




А цяпер падлiчым, калi бы я рабiу не сам, тады, два крыла гэта 200 уёф + (яшчэ я крышку багажніка зрабiу) 80. Неяк не гуманна)))
Мае фактычныя выдаткі, шпаклёука 42 тысячы, наждачная папера (шмат усялякiх нумароу) недзе 70 тысяч. Фарба  у балоне 250 тысяч, растваральнік для пераходаў у балоне 75 тысяч, аплата гаража, 2 бутэлькі добрага піва. Разам выходзiць 437 тысяч + пiва)))
У тысячны раз пераконваюся, што няма нiчога немагчымага.
Заусёды перад складанай працай гавару сабе - " Нiчога складанага, самалёты таксама людзi робяць"

Жыццёвыя форцелі, прымусы пачыняю

Previous post Next post
Up