Купальская абрадавая дзея “Барана”

Jun 14, 2018 22:00


Што такое купальскі абрад "Барана", "Біцьцё бараны"? Што, як і навошта робяць? І чаму барана? Падсумаваў вядомыя звесткі.“Барана”, “Біць барану” - гэта калектыўнае абрадавае дзеянне, якое заключаецца ў адначасовым выкананні рознасезонных каляндарна-абрадавых, а таксама сямейна-абрадавых песень. Найбольшая колькасць запісаў адносіць “Барану” у лік ( Read more... )

народны каляндар, Купалле, паганства, свята, традыцыя

Leave a comment

Comments 8

uladzimer June 14 2018, 19:20:52 UTC
Усё слушна, але важна, што сімволіка бараны - андрагінная, дзейсна спалучае ў сабе жаночую (ромб) і мужчынскую (зуб) сімволіку, што акцыянальна рэалізуецца ў рытуальным сцэнары радзінаў - цяганьні бабкі-павітухі на баране. Падрабязьней: Бел. эрот. фольклор. М., 2006, с.96-97

Reply

zmicierbielapol June 14 2018, 19:25:28 UTC
Дзякуй! Дадам да нататкі.

Reply


klan_land June 14 2018, 21:34:40 UTC
скончыць спеў трэ адначасова, неабавязкова дапець песьню да канца

Reply

zmicierbielapol June 15 2018, 07:34:36 UTC
Тут я думаю, што залежыць ад варыянтаў запісаў. Бо ў Докшыцкім раёне адназначна сцвярджалі: "не збіцца, не рассмяяцца, а давесці сваю песню да канца".

І, адпаведна, узнікае лагічнае пытанне ў практычным вымярэнні. А ці магчыма у сітуацыі, калі спявае кожны сваё, скончыць спеў адначасова, калі песню даводзяць да канца? Бо ў кожнага ж сваю песня з адрознай працягласцю.

Reply

klan_land June 15 2018, 08:19:16 UTC
з уласнага досьведу - калі сьпяваем, а сьпяваем барану цягам 16 гадоў, трымаемся за рукі, каторая скончыла спяваць, цісне за рукі сваіх паплечніц, і ланцугом той поціск перадаецца. Прынамсі 25 сьпявачак спыняюцца практычна адначасова... ну, варыянты канешне паўсюль свае, розная ступень захаванасьці, час фіксацыі, узрост інфарматара і т.п.

А ці маеце аўдыё/відэа запісы бараны са смаленшчыны, магілёўшчыны, гомельшчыны... бо я чула толькі гэты вузкалакальны рэгіён на памежжы Полаччыны, Лепельшчыны, Вушаччыны, раскід вёсак не такі вялікі, каля 15 км. Ну і цікавы факт таго, што спявалася на грудку (кургане) ускрай могілак... вёску зараз не прыгадаю, але раён Полацкі, з запісаў Рэгіны Гамзовіч, мо Уладзь лепш ведае

Reply

zmicierbielapol June 15 2018, 08:30:47 UTC
Запісаў не маю. Чытаў у Бярковіч і ёсць яшчэ адзін расійскі артыкул. Назву толькі сходу не прыгадаю. А яшчэ ў зборніку "Голос і рітуал" ёсць артыкул, дзе згадваюцца пра нейкія паўднёвыя (але не называюцца) раёны ці то Расіі, ці Украіны, дзе на Купалле таксама штосьці падобнае на "Барану" адбываецца, толькі там не спяваюць, а утвараюць нейкі шум, крык. Гэта калі нічога не блытаю.

А пра досьвед - гэта вельмі цікава. Жывая практыка. Але, калі верна разумею, так робіцца, бо самі выпрацавалі такую зручную для сябе форму, ці грунтаваліся на нечым?

У нашым Купаллі, грунтуючыся на докшыцкіх запісах, усе даводзяць сваю песню да канца. Мы абмяркоўвалі раней, як рабіць. Падаецца лагічным, што трэба завяршыць, каб здзейснілася так, як спявалася - ад пачатку і да канца. А калі абарваць - дык мо і не будзе? Ці будзе, але не так.

Reply


Leave a comment

Up