Ўсе напісанае і сфатаграфаванае ў гэтым пасце і далей пра працу выдумка аўтара і з'яўляецца выразам творчасці. Таму дадзенныя не могуць быць выкарыстаны як факты ні ў якіх інстанцыях.
Фотку ў белай кашуле з гальштукам-матыльком Верасень ніяк не загрузіць мыбыць таму што нііяк не праявіць стужку. Але здаецца рабства у рускай рэстарацыі скончана для мяне.
Неяк, шукаючы працу ў вобласці фатаграфіі я залез у Гугл мапы ды знайшоў там каля сотні студыяў у Нью Йорку. Раздрукаваў рэзюмэ і партфоліё ды пайшоў па спіску. Першая студыя, у якую я заглянуў знаходзілася на 32-ой стрыт у Манхэтане. (Маё любімае чысло :) Апынулася, што гэта студыя належыць аднаму фатографу які працуе без дапамошнікаў. Звалі яго Дэвід Бейда. Я распавёў пра праект, пра Кастрычнік, пра Беларусь. Ён захапіўся, рассказаў, што ягоныя пра-пра-бацькі пад час рэвалюцыі эмігрыравалі ў ЗША з Барысава. Размаўлялі яны на Ідышы таму беларускай ён не ведае. Так сама згадаў, што маяго дзеда таксама звалі Дэвід.
Фатограф выслухаў мяне ды кажа: ўсю працу па фатаграфіі я раблю сам, але на наступным тыдне мне павінны прывесці кандыцыянер, і каб усталяваць яго мне патрэбен дапамошнік. Я згадзіўся.
Я абыйшоў у той дзень яшчэ дзесятак студый, пакінуў рэзюмэ, але нікога не зацікавіў.
Кандыцыянер усталяваў. Азірнуўся навокал - а у студыі брудна так, як быццам 5 гадоў тут не прыбіралі. Прапанаваў паслугі клінінга :-)
Калі праз пару тыдняў студыя блішчала, на дахе не засталося смецця, у падсобным памяшканні было усталявана святло, усе лямпы ў свяцільніках заменены ды на ўсіх паліцах наведзен парадак... Дык вось к таму часу Дэвід ужо пабачыў маё фотапартоліё, зразумеў, што я магу навучыць яго шмат чаму пра фоташоп, ды яшчэ усталяваць на ягоны мак новые версіі усіх фотапраграм безкаштоўна, тады я быў афіцыйна пераведзены ў штат асістэнтаў. Дэвід нават адкапаў для мяне асабісты комп.
К таму маменту я атрымаў правы на кіраванне педыкапам (веларыкша). Вырашыў, што пара завязваць з рэстарацыяй і прапанаваў Дэвіду плаціць мне ў два разы больш, а я змагу працаваць у яго у два разы больш і разам мы зробім рэвалюцыю ў ягонай студыі.
Дэвід у адказ прапанаваў мне застацца жыць у Нью Ёрку і працаваць з ім. "таму што за месяц рэвалюцыю не зробіш а зараз столькі кліентаў, што плаціць больш я табе не магу. Паспрабуй сумяшчаць."
Так я і зрабіў. А як я пачаў працаваць рыкшай - гэта самае цікавае, але у наступным пасце.