Пару тыдняў таму запрасілі нас на Троіцу ў царкву ў New Jersey.
Гэта ўжо норма, што Сашка Кіпель з Бабруйска са сваёй Ірынкай з Гомеля прымаюць удзел у нашых табурэтных справах.
Тым больш што на свяце павінен прысутнічаць
Кіпель старшы - беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
Па дарозе мы слухалі новую песню на буке і спрабавалі яе вывучыць.
Калі выгляд з вакна дома заўсёды аднолькавы, з вакна машыны - заўсёды розны.
У царкве нас перш наперш пачаставалі
Народу было на гэты раз шмат.
Мы паспявалі песень, зыгралі на скрыпцы да акарыне, для нас па людзях пусцілі кошык :-)
Пазнаёміліся з Вітаўтам Кіпелем, які апынуўся вельмі адчыненым і цікавым чалавекам. Распавёў, як у гады сваёй маладосці вандраваў аўтастопам па Эўропе. Навучаўся ён у Бельгіі.
На сцяне памяшкання, дзе мы святавалі, вісяць дзве афіші народных фестываляў. Але датыруюцца яны 1976 і 1979 годам. То бок больш за 30 год тут ніякіх нацыянальных падзей не адбывалася...
Быў там і ойца Макарыюс, той украінскі індэец. Калі пачаўся розыгрыш латэрэі, ён падайшоў ка мне, аддаў усе свае білеты і сказаў: "У мяне машына ўжо ёсць. Мне другая не патрэбна. А цябе патрэбна!"
Машыну не разыгрывалі, але Віке з Жэняй надарылі столькі білетаў, што яны выйгралі амаль усе прызы...
Некаторыя з іх мы спажылі не адыходзячы ад касы :-))))
Перад ад'ездам мы атрымалі падтрымку беларускай царквы штата Нью Йорк
Гэта першыя нашы пячаткі на ангельскай старонке ліста падтрымкі.
Здымак са святаром беларускай царквы ў Нью Джерсі Айцом Сяргеем
Гэта украінскі святар, якому таксама падабаецца ідэя табурэтнага руху :-)
Калі ехалі да дому спыніліся перачакаць трафік і пачаставацца кітайскай ежай.
Сустрэлі Бэгмэна...
Успомнілася вывеска ў Манхэтане і відэа ў Ютубе...