Ня ведаў я што ўбачу ў той вечар у чорным квартале шафу полную вышытых беларускіх кашуль... Ня ведаў і што ў Манхэттане кроху вышэй сярэдзіны Централ Парка пачынаюцца трушчобы, дзе жывуць пераважна чорныя.
Але ж апынулася, што й беларусы там ёсць :-) да яшчэ якія!
Валя Якімовіч ужо 10 год жыве ў Амерыке. Паехала калісьці зарабіць трохі грошаў на кватэру для сына. Думала на год, да ўсё ніяк не адпусціць яе Амерыка.
Яна з тых, хто на месце не сядзіць. Тут Валя з'яўляецца сакратаром Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Сама шые вышыванкі, ведае і пяе народныя песні, да так пяе, што ух! :-) Арганізоўвае народныя святы. На наступнае (Купалле) і мы запрошаны. Святкуюць Купала на два тыдні раней - па стараму календару ды каб пападала на выходныя. У гэтым годзе 19 чэрвеня.
Яшчэ Валя малюе карціны. Маслам. Піша прозу і вершы. Ведае ўсё пра ўсех знакамітых беларусаў. Размаўляе па-беларуску. Карацей, тое, што нам трэба! Прапанаваў ёй разам рабіць фесты ў Кастрычніку. Яна згадзілася. Нават сказала, што жадае жыць у Кастрычніку. І разлівы яе не палохаюць. Дамовіліся супрацоўнічаць.