На востраве Наварына, што па той бок канала Бигль ад Ушуаі, г.зн. яшчэ паўднёвей краю свету, ёсць некалькі паселішчаў:
Пуерта Вільямс, с насельніцтвам 2262 чалавекі,
Пуерта Тора с насельніцтвам 30 чалавек, Пуерта Наварына, дзе жыве адна сям'я вайскоўцаў і некалькі адзіночных хатак у розных частках вострава.
Пад катам фоткі з гэтага дзіўнага па прыгажосці і так блізкага мне па прыродзе месца.
Аэрапорт у Вільямсе
Дарога да Пуерта Тора з карабінерамі
Канал Бігль
Карабінеры - вясёлыя хлопцы
гм-гм-гм
а вось і сябар
мексіканскай Барбі
Рамонт карабля - 2 гадзіны ў крыжаной вадзе
Рыбакі пуэрта Тора
Другі персанаж - Грынга Мэггі
З'явілася і знікла вельмі нечакана, але сваей энергіяй Інь з намі падзялілася
Разам з усей камандай карабінераў
Аднойчы ўся наша банда сабралася на вечарынку прысвечаную збору грошаў для дзяўчынкі хворай на рак мозга. Перад вечарынкай сталі рыхтавацца "па сіньке". Бебо кажа "маю білеты для вас". "Хм странна", - падумаў я - "Што ж за збор грошаў, калі білеты надурняк..." Потым на самой вечарынке п'яны я знайшоў тую дзяўчынку. Маладая, прыгожая... Вывеў на вуліцу, стаў прасіць, што так як білет мне дастаўся надурняк, каб прыняла ад мяне 20 баксаў... Што з усяго трэба пазітыў шукаць і што ня кожнаму выпадае шанец атрымаць другое жыцце і пачаць усё зноў, разумея, што адно жыццё ўжо ззаду, што не кожны ў жыцці можа зразумець як выдатна жыццё. Што будзе жыць абавязкова калі вельмі гэтага хоча... А яна слухала моўчкі, глядзела ўдалячынь чорнымі бліскучымі вачыма і церла рукі ад холада...
А Мэггі на падрыхтоўцы да гэтай вечарыны пагаліла башку:
І ёй дапамагалі ўсе па троху:
Штось-ці я пра сумнае... Працягнем пра прыгажосці прыроды Наварынскага вострава
Вось яшчэ адна прыгажосць, якая крашыць сэрцы ўсех мужчын Вільямса - Ла Луна
Эмпанадас украньяно-белорусос
Яхтклуб. Тут бачна як марачкі фоткаюцца на фоне яхт. У саміх па вайсковай барке, а яны з яхтамі фоткаюцца :-)))
Гэтая гара завецца Кафедральная таму што каля адной з яе вяршын бачна нібы манах уваходзіць у царкву. Буйней бачна на фотке ніжэй.
А вось і наша лодка да Ушуаі імчыцца за намі
І капітан Маурысіё
Дзякуй Наварына і ўсім яго жыхарам-зараз нашым сябрам, і дзякуй Богу за кожную хвіліну жыцця.
Гэты пост прэдапошні. Далей толькі Мыс да якога мы ішлі год і кожны дзень распавядалі ўсім сустрэчным куды шлях трымаем.