З Днём Узьяднання :) ... :(

Oct 06, 2010 21:18


Другие записи: Спустя некоторое время | выстава | День 2010.10.16, Точное время 23:47:00 | Целый вечер

Пяць год таму я напісаў тэкст "Будзе новая вайна". Яго размясцілі на нацыяналістычным сайце "Рубон". Тэкст быў напісаны на Дзяды і прысвечаны Дзядам'88. Тады мне яшчэ закінулі абспеўванне Пазьняка. Сапраўды, пра яго там было многа, бадай дзве старонкі з трох. Тады я назваў яго "Апошні містык вайны". Было многа патэтыкі, многа натхнення.
Цяпер я скажу так, што многага тады ня ўбачыў.
Нашая незалежнасць пачалася не з нефармалаў з фальклёрнымі птушкамі на Свіслачы. Яна пачалася з таго, што Пазьняк разрыў магілы. Разрыў і пералічыў косці. Там ляжалі тыя, што жыцця свайго не дажылі, а памёрлі ў страху, у катаваннях. Пазьняк іх выклікаў назад. Вось адкуль у яго такая сілішча. Разрыў магілы, пералічыў бы салдатаў на бой і павёў туды людзей, якія ішлі за ім. Мёртвыя пачапляліся за жывых. Гэта вялікая моц - тых, хто недакончыў свайго жыцця. Мы прабілі нашую незалежнасць іхнай моцай.




Дзіўная краіна. Гісторыя пачалася са згвалтавання. Уз'яднанне пачалося з акупацыі. Незалежнасць пачалася з разрыцця магілаў.

пачалося, натхнення, незалежнасць

Previous post Next post
Up