Ня сон

Oct 16, 2010 11:24


Другие записи: Саша набрал номер | выстава | Тогда же ее внимание привлекла | День 2010.10.11, Точное время 03:12:00

Бы які канвеер - невялікі, метр, ня больш. Гума чорная цячэ справа налева. З адной схаванай цямрэчы ў іншую. Такі ў аэрапорце, толькі тады тут іх два. І з чорнага покрыва паўзе бы вужака, вялікі, вялізарны, упрыгожаны бразгунамі, жалеззейкам, у колерах нейкіх розных. Паўзе. Прапоўз. Даўгі!.. Доўга можна назіраць за хвастом, такі тлусты, даўгі. Прапоўз, значыць. Тады адна касматая жывёліна з вялікімі ікламі, тады большая, тады зусім вялікая. Тры маманты, адзін другога большы, і іклы бы рагаўні ў дуды. І - нежывыя! Вочы шкляныя, адкрытыя, але нежывыя. Мо' анабіёз які. Па канвееры рухаюцца паволі, ледзьве паветра кранае поўсць, троху варушыцца па руху. Тады - бы такі цмок, каторы ходзіць, як кітайскія чырвоныя папяровыя. Таксама крылы з паперы, шушушу тыя крылы. Не варушыцца сам. За ім вужакі прапаўзлі, за імі ці пчолы нейкія - лятучыыя, карацей. Тыя бы жывыя, пчолы нават круга зрабілі па паветры. І нарэшце - выпаўзае чалавек, ляжыць наўцом. І твар закрыты бы шклом, як экспанат твар, як у касманаўта. І твар - залаты, пакрыты золатам, маска залатая. Дзве, значыць, маскі - шкляная і залатая. А замест жывата - таз стаіць, проста ў целе стаіць, а ў ім нешта намяшана. І ў тазе нейкія рукі мяшаюць усё нешта, такое белае з чырвоным. І тады мешаніна выплёскваецца на падлогу пад канвеер. Усё, больш нічога не паўзе. Па паглядзець за покрыва чорнае - адкуль выпаўзала і куда з іншага боку ўпаўзала - дык там - начное неба, поўна-паўнютка звёздаў-звёздачак, цэлы космас. І Птушыны шлях відны. А Пояс Арыёну ў выглядзе літары L.

А назаўтра было сонца, якое памяняла, напэўна, усё.

адкрытыя, варушыцца, чырвоныя

Previous post Next post
Up