рабіць рэчы сваімі рукамі - ні з чым не параўнальны кайф і радасьць. ад гэтага сам становішся больш ясны, ёмкі і сьветлы, усё навокал бачыш па-іншаму і ўжо не ўспрымаеш усялякую фігню за рэчы, якія вартыя ўвагі
( Read more... )
Нарэшце набыла новую кнігу Т.Валодзінай "Цела чалавека: слова, мiф, рытуал"! Выдавецтва - "Тэхналогія". Прадаецца яна зараз у новай менскай кнігарне - "Кніжным салоне" (Калініна,5). Кошт - 26 020 бр. Наклад толькі 100 асобнікаў, таму каму трэба - сьпяшайцеся.
Парайце, калі ласка, што можна пачытаць аб сімволіцы тканіны-ткацтва і аб сімволіцы цела чалавека і ягоных асобных частак у традыцыйнай беларускай культуры.