albaruthenus
Aug 30, 2010 11:27
Я хачу сачыніць сюжэт!
І няхай дужа мала слоў
будзе ў ім, бо не гэта галоў-
нае. Мэта - стварыць сусвет.
Мая мара - стварыць сусвет.,
той, дзе вечна гарыць святло.
Ёсць такі?! І не трэба ўжо
вынаходзіць зноў веласіпед?!
Я хачу… я забыў, хто я ё.
Я - стварэнне. Мне добра жыць
на зямлі, у вятры ў небясі,
там, дзе перадусім - мой Бог
мае вершы
albaruthenus
Jul 03, 2010 11:28
маім бацькам прысвячаю
Адлюструй хлапчыску,
Вось ён - у калысцы;
Адлюструй заранку,
Мамы калыханку.
Адлюструй бяспеку,
Татаву апеку;
Адлюструй дарогу
І любоў да Бога.
Адлюструй даведку
“Максімалізм падлетка”,
Адлюструй памылкі -
Ва ўспамінах дзіркі.
Адлюструй нянавісць,
Спрэчкі пра
(
Read more... )
мае вершы,
я,
lebenslauf
albaruthenus
Jun 24, 2010 14:39
***
мне б хацелася
быць заўжды супермэнам.
а я ён і ёсць.
***
мова стварае
чалавека. жывёла
мовы не мае.
***
падаюць зоркі
ў жніўні, калі прырода
рыхтуецца спаць.
***
кожны калісьці
крыўдзіў каханне чыёсь
казкай ў двух сказах.
***
навальніцаю
змыюцца бруд ды брыда.
хмара ратуе.
***
горад святкуе
заняпад чалавека.
дажджу ўсё роўна
(
Read more... )
мае вершы,
хоку