візавы свет за апошні год палярызаваўся, зараз ён падзяляецца на злых літоўцаў і добрых палякаў. пакуль першыя псавалі мне пашпартныя старонкі аднаразавымі двухдзёнкамі, апошнія падарылі слаўны расцягнуты ў часе і прасторы штамп
пытанне, куды ісці - на лекцыю ці спектакль таго ж чалавека, вырашае лічба 15-00 я, канешне, усё разумею, арэнды, дамоўленасці, вольнае памяшканне, але гэта тэндэнцыя ладзіць сустрэчы пасярэдзіне неяк збівае з панталыку і актуалізуе "пачуццё ўласнага месца"
апошнім часам павышаная цяга да мэблі аб'ектыўна даўно патрэбная кніжная шафа ці нешта накшталт, але прахадны прыймальны варыянт, на жаль, у мяне ўвялі за час хваробы я пачала шукаць іншае і знайшла такое (варыянтаў колераў няма): ( пару карцінак )