КАЙ
I.
А прыгаршчы сьнегу вiдаць нездарма
У твар мне шалёна шпурляла зiма -
Крышталiк халодны i востры, бы шкельца,
У зрэнку мне ўбiўся i высьцюдзiў сэрца.
Усё як было засталося наўкол:
Пахмурае неба, асьнежаны дол...
I толькi адно не патраплю даўмецца,
Чаму гэта пустка Радзiмай завецца?
II.
У палацы пустым, дзе адны скразьнякi
Па пакоях туляюцца ўлегцы,
(
Read more... )