Я доўга думала, што б такога каштоўнага набыць за беларускія грошы.
Набыла сабе бамбук. Таму калі ўсім нам прыйдзе гамон, мой заробак будзе складаць 20 амерыканскіх тугрыкаў, я буду курыць бамбук. Цётачка ў краме паабяцала, што ён можа пражыць і дзесяць і дваццаць год. Нефіговая ў мяне перспектыўка...
але па скрыні толькі што сказалі, што палова апытаных па нейкай там апытанцы ў штатах жанчын гатовыя адмовіцца ад сэксу на год у абмен на поўную змену гардэроба.
дваццаць тры - замуж пры!" - патэлефоніла сёння раніцой бабуля. А потым дадала: "Але ж хто цябе возьме? Ты ж ні карову падаіць, ні буракі прапалоць..."
Калі я вырасту, я буду такая самая, як мая бабуля. Праўда і нічога акрамя яе.