Месяц таму мне давялося ўдзельнічаць у здымках адной тв-перадачы, гэта былі чатыры дні здымкаў нон-стоп у месцы, дзе немагчыма было арганізаваць прыстойны абед - ні кухні/мікрахвалёўкі, ні ніякага кафэ/сталоўкі ў зоне дасяжнасці. Адзінае, чым я прыдумала ратаваць сябе і мужа ад голада, былі ролы-бурыта - рабіла міску сытнага салата і заварочвала
(
Read more... )
Comments 2
Класна :)
Я, канеш, ад мяса-тварага адмаўляцца не збіраюся, але новае смачнае - гэта ж заўжды цікава. Асабліва кал яно яшчэ і карыснае ).
Я што хацела спытаць. А раскажы мне, калі ласка, пра арахісавае масла дома. Я яго вельмі люблю з маіх еўрапейскіх часоў, а тое, што зрэдку можна знайсці ў нас - далёка не тое..)
там проста змалоць арэхі і змяшаць з алеям і вадой? А колькі арэхаў, калі браць лыжку вады? Карацей, дзяліся :)
Reply
Я ж насамрэч нікога не агітую ад нечага там адмаўляцца. Я ўсяго толькі выступаю за пашырэнне гарызонтаў :)
Пра арахісавае масла. Суадносіны наступны: 500 г арахіса, 1 сталовая лыжка алея, 1-2 сталовыя лыжкі вады. Можна дадаць крыху солі - для "ізюмінкі")
Арэхі трэба браць падсмажаныя - я набывала на Камароўцы, у шалупінні. Пішуць, што кожнага разу масла будзе атрымлівацца розным на смак таму, што арэхі кожнага разу набываюцца розныя.
Арэхі змалваюцца ў блэндэры - спачатку блэндэр ператварае іх у крошку, а потым гэтая крошка ператвараецца ў вязкую масу. Недзе на гэтым этапе трэба дадаваць ваду/алей.
Пішуць яшчэ, што можна яшчэ дадавац 1-2 сталовыя лыжкі мёду.
Вось так) Не пераключайце канал - у хуткім часу планую асвоіць хатнюю вытворчасць "нутэлы" :)
Reply
Leave a comment