Час, калі дрэвы губляюць сваіх дзяцей.
Калі не ведаеш, дзе,
не разумееш, куды, -
і, не замыкаючы кола, ты проста ідзеш,
падбіраючы лісце, каштаны і жалуды,
гладзіш рыскі і выгіны,
чуеш, як праз туман
вецер на апусцелым вецці акорд бярэ…
Восень - гэта пра страты.
Знаходзіш чарговы каштан
і сябе.
І вяртаеш надзею ў час сумных дрэў.
(
Read more... )