***

Mar 01, 2018 20:43

Люты сышоў.
Пакінуў канчатак
“ты”,
на рыпучай паперы
і скуры -
вятроў сляды
і нешта ўнутры,
што дзярэ
да спазму ў гартані.
Словы ўмерзлі ў ільды.
У глыбі маёй вады -
рыба б’ецца
аб рэбры
ў нераце нематы.
Дрэў галіны
нібы
ў іншы сусвет масты,
пад якімі
замерла
і не сплывае
каханне.

гэта не паэзія

Leave a comment

Comments 4

heana_costre March 2 2018, 19:54:11 UTC

Оох, як сумна

Reply

volka_z_bolkava March 2 2018, 20:41:57 UTC
Чаму?) яно ж не сплывае)

Reply


markiz_de_kiss March 2 2018, 21:19:00 UTC
Cышоў лютЫ,
Крычаць катЫ.
І зноўку тЫ
Вярзеш лухтЫ.
Паліў мастЫ,
Трымаў пастЫ
Да нематЫ,
Да хрыпатЫ.
Ды не святЫ
Пакутнік тЫ

Reply


wildkot March 21 2018, 11:14:01 UTC
Люты ўсё яшчэ змагаецца, мне здаецца.

Reply


Leave a comment

Up