Безназоўнае

Aug 15, 2018 12:47

Не ведаю, вяртаюся я ў ЖЖ ці не, але фэйсбуку на гэты допіс мне не хапіла. Хай застанецца тут, у самым цёплым для мяне інтэрнэт-месцы.

Гэта хата ў Новых Габах, у якой амаль цалкам прайшлі першыя гады майго жыцця, з якой потым звязана вельмі многае, і ў якую я трапіла сёлета пасля даўжэзнага перапынку...


Read more... )

дзе(сь)ці ўнутры нас

Leave a comment

Comments 16

markiz_de_kiss August 15 2018, 10:22:10 UTC
Душэўненька. Але травы не так і шмат - відаць, нехта ўсё ж даглядае.

Reply

volka_z_bolkava August 15 2018, 10:34:05 UTC
Так, траву прыходзяць касіць суседзі, для сваёй каровы.

Reply

markiz_de_kiss August 15 2018, 10:56:47 UTC
Можа калісьці захочаце кінуць гарадскую мітусню ды вярнуцца да зямлі.

Reply

volka_z_bolkava August 15 2018, 11:03:10 UTC
Сюды - наўрад ці. Хіба да бацькоў.

Reply


mishyna_unuka August 15 2018, 11:58:05 UTC
Добра, што гэта ёсць. Мне цяжка ўявіць, што бабулінай хаты не будзе ці яна будзе каму іншаму належаць. Здаецца, і не часта туды ездзім, і жыць там не плануем, але ад ведання, што яна ёсць і ў любы момант можна туды прыехаць, неяк трохі лягчэй і спакайней.

Reply

volka_z_bolkava August 15 2018, 12:06:05 UTC
Так. Маме таксама прапаноўвалі былі прадаць, яна ў апошні момант не змагла і перадумала.

Reply

dies_noctis August 15 2018, 13:20:05 UTC
і хай пастаіць... мо й спатрэбіцца.
і проста ёсьць адкуль вярнуцца.

Reply

volka_z_bolkava August 16 2018, 09:26:02 UTC
я доўга думала над гэтай тваёй фразай - "і проста ёсць адкуль вярнуцца"... і так і не ўпэўненая, што разумею яе правільна..)

Reply


aucubagold August 15 2018, 14:37:19 UTC
бо для цього бракує слів...

Reply

volka_z_bolkava August 16 2018, 09:22:00 UTC
я доўга думала, як назваць... і так і не змагла нічога знайсьці.

Reply


pani_teklia August 15 2018, 19:48:27 UTC
О, якая блізкая і да слёз балючая тэма... Хацела пра нешта падобнае таксама напісаць, але пакуль не змагла. Можа, таму, што яшчэ замала часу прайшло (усяго паўгады, як апусцела хата майго дзяцінства). А можа, падсвядомае нежаданне адкрываць самыя патаемныя куточкі сэрца ...Я змагла вытрымаць месяц. Самы першы і самы цяжкі. А потым, з прыходам вясны, нешта пацягнула-паклікала, і зараз гэта, нягледзячы ні на што, усё роўна самае любімае месца на свеце...

Reply

volka_z_bolkava August 16 2018, 09:24:19 UTC
Так, час - немалаважны фактар. Дзедава хата пустуе ўжо сямнаццаць гадоў... І мне толькі цяпер захацелася тыя куточкі адкрыць.

Reply


julia_shahray September 7 2018, 11:58:27 UTC
такое всё ностальгическое! у моей бабушки похожий дом был

Reply


Leave a comment

Up