Сьняданак

Jan 20, 2016 22:23

А раскажыце, што вы ясьцё на сьняданак?

Мае варыянты:
  • кава з малаком ці вяршкамі (вельмі рэдка гарбата)
+
  • йогурт з сочывам
  • тварог зярнёны з сочывам
  • булачка
  • сыр

пытаю

Leave a comment

Comments 68

markiz_de_kiss January 20 2016, 20:18:31 UTC
Як у цябе столькі ўлазіць?

Reply

branislavawna January 20 2016, 20:24:14 UTC

Гэта ж на выбар

Reply

markiz_de_kiss January 20 2016, 21:00:52 UTC
Чорная кава ў турцы і яешня. Плюс прыбіральня, душ (мо каму цікава).

Reply

branislavawna January 20 2016, 21:05:19 UTC

Штораніцу яешня?

Цікава, як вы спажываеце прыбіральню на сьняданак.

Reply


veragodna January 20 2016, 20:54:49 UTC
Кава натуральная і акцімэль кавуновы.

Reply

branislavawna January 20 2016, 21:03:55 UTC

Вот прама так, без варыянтаў?

Reply

veragodna January 20 2016, 21:06:15 UTC
І так ужо гадоў 10 :).

Не, варыянты бываюць - акцімэль з іншым смакам (калі кавуновага ў продажы няма) :)).

Reply

branislavawna January 20 2016, 21:09:28 UTC

І не надакучвае?

Reply


volhafranco January 21 2016, 02:20:40 UTC
у нас амаль заўсёды аднолькавы, аптымальны - "вітаміна": кактэйль з бананаў, малака (апошнім часам соевага, з парашку), какавы, парашку гуараны, аўсяных камякоў і трохі кальцыю з яечнай шкарлупіны.
эксперыментальна высьветлілі, што гэта найлепшы сьняданак - хапае энэргіі да абеду і ня цяжка, калі пасьля яго бегаць ці ў трэнажорку.
варыяцыі такія: каб больш энэргетычна атрымалася, дадаць замест какавы купуасу ці асаі (садавіна). а, сёння эксперыментавалі з трускаўкамі. можна яшчэ манга дадаваць, папайю, або яблыкі.
муж часам, калі сумуе па каляўнівэрскіх сэндвічах, робіць сабе падобны дома (булка + гамбургер (апцыянальна) + сыр + вяндліна + кетчуп + маянэз), з кавай.

Reply

branislavawna January 21 2016, 08:36:01 UTC
ой, гучыць неяк дужа складана... але веру, што смачна і карысна :)

Reply

volhafranco January 21 2016, 13:08:20 UTC
ну, асноўныя складнікі - бананы ды малако, можна з какавай, астатняе ўсё апцыянальна. гэта ўсё ў блэндэр - гатова за 15 сэкундаў. прасьцей нават за гарбату =)

Reply

branislavawna January 21 2016, 17:01:48 UTC
мой мозг на спалучэньне бананы + малако перадае сігнал трывогі :))

Reply


volka_z_bolkava January 21 2016, 08:33:36 UTC
Ыць) мне амаль заўсёды трэба грунтоўны сняданак. Цукеркай не магу :)
Аўсянка з разынкамі ды фінікамі.
Амлет.
Булачка зерневая з мёдам і сырам.
Сырнікі.
Грэнкі.
Бывае, што нешта з учорашняй вячэры грэю (калі засталося)).
Выбар залежыць ад таго, наколькі галодная, ад таго, у колькі прачнулася, ад таго, колькі ў мяне часу на сняданак, і ад таго, колькі буду бегаць па справах.
А пасьля чагосьці са спісу - яшчэ і гарбата.

Reply

branislavawna January 21 2016, 11:26:53 UTC
Гэта ж трэба гатаваць раніцай...

Reply

markiz_de_kiss January 21 2016, 16:18:35 UTC
Мой выпадак. Устаю, чытаю - і гатаваць, пакуль усе спяць.

Reply

branislavawna January 21 2016, 17:02:18 UTC
раней так рабіла. а калі перастала на працу падымацца, нешта расслабілася

Reply


elka_ska January 21 2016, 14:44:59 UTC
каша или макароны с сосиской, чай
булки очень редко

Reply

branislavawna January 21 2016, 17:03:32 UTC
гэта з-за дзіцяці, альбо і самі б так харчаваліся?

Reply

elka_ska January 21 2016, 17:30:23 UTC
нет, причем тут ребенок)))
углеводы с утра - самое оно, а мясо как-то по привычке 3 раза в день. если не сосиска, то котлета)

Reply

branislavawna January 21 2016, 18:10:57 UTC
зразумела

Reply


Leave a comment

Up