Цытата Пацюпы - каб не засталася незаўважанай

Jan 20, 2012 15:46

http://by-mova.livejournal.com/885373.html

Лексыка гаварэньня - гэта даволі ўстойлівы, традыцыйны пласт мовы. Пры добрых варунках ён перахоўваецца, не мяняецца стагоддзямі. Наагул, бурныя зьмены ў мове - сьведчаньне не разьвіцьця, а заняпаду, паказьнік вонкавага ціску. На жаль, у беларускай мове ўсё плыве й сыплецца. Так і мусіць быць пры яе жалю вартым становішчы. Дык давайце прыкладзем намаганьні, каб хоць базавыя пласты захаваліся. Бо праз пару дзесяцігоддзяў будзем мець нейкі абрубак, убогі валапюк, спрэс пазалатваны маскалізмамі, палянізмамі, нэалягізмамі, аказіяналізмамі, ідыятызмамі, барбарызмамі, калькамі, паўкалькамі, калекамі, недарэкамі... Там будзе ўсё, толькі ня будзе нічога беларускага!

Амін.

Дзякую Богу за Пацюпу.
Previous post Next post
Up