(Untitled)

Jun 27, 2010 11:24

Муж з'ехаў на бі2гезэ, сын спіць. А я згадала пра свой ЖЖ. І што я вам скажу: а нічога не скажу. Няма часу думаць пра нешта іншае, чым сям'я. А таму няма ніякай творчасці, апроч кулінарнай ( Read more... )

Leave a comment

Comments 15

m_panin June 27 2010, 09:27:35 UTC
то бок людзі за гэта не адказныя?
хіба, дзе напісана "і на восьмы дзень бог стварыў грошы"???
ці "а на дзевяты ён навучыў Еву паліць"?
ці па адрасе прэтэнзіі?

Reply

cvetnayakapusta June 27 2010, 10:01:30 UTC
адказныя, канешне, адказныя! але хіба бацькі вінаватыя, калі ў дзіцяці, да прыкладу, генетычная хвароба ці яно стала ахвярай вычварэнца?ці, можа, дзіця вінаватае? я пра тое, што дзеткі не мусяць пакутаваць, хай сабе дарослыя будуць пакараныя за свае грахі, але дзеткі... мне проста шкада дзяцей. вельмі. якая тут можа быць Боская Справядлівасць?

Reply

m_panin June 27 2010, 10:40:27 UTC
чаму Боская Справядлівасць (калі пісаць гэтыя словы з вялікай літары) мусіць заключацца ў тым, каб усе нараджаліся здаровымі? жыццё - гэта нейкая гульня па-вашаму, ці што?
я не лічу, што бог дае людзям жыццё, каб ім было добра. чалавек нараджаецца хворым ці здаровым - перад кожным з іх стаіць яго выпрабаванне. кожны мусіць па свойму ажыцяўляць боскую задуму, кожны мусіць імкнуцца да дасканаласці.
справядлівасць забяспечваецца роўнасцю правілаў перад усімі. дык вось боскае правіла - "вазлюбі".

я не бачу сувязі паміж шкадаваннем дзяцей і нараканнем на бога. вы можаце самі зрабіць для гэтых дзяцей дастаткова, без боскай дапамогі. можа гэтым дзецям на дапамогу ён зрабіў вас?

Reply

cvetnayakapusta June 27 2010, 11:10:19 UTC
па-мойму, мы з Вамі па-рознаму разумеем тое, што напісана. я маю на ўвазе тое, што людзі робяць розную фігню, памылкі, скажам так, а пасля спісваюць усё на бога. Навошта тады такі бог, які ўсё дазваляе? Проста варта адмовіцца ад яго і самім адказваць за сябе. Справядлівасцю было б мець першапачаткова больш-менш аднолькавыя шанцы. на жаль, такога не назіраецца. як выглядае дасканаласць чалавека з сіндромам Даўна? Якая тут боская задума? якім чынам я магу яму дапамагчы? пакарміць?? "вазлюбіць"?? па-мойму, гэта неяк подла ў адносінах да яго. не, няма справядлівасці.

Reply


gwlan June 27 2010, 09:44:35 UTC
ну, хіба што зусім трохі патасны)

ЗЫ: прывітаньне!

Reply

cvetnayakapusta June 27 2010, 10:34:52 UTC
хэлоў!) як маешся? куды ты размеркаваўся? ці будзеш далей вучыцца?

Reply

gwlan June 27 2010, 10:39:56 UTC
думаю ў асьпірантуру. з панядзелка трэба пачынаць рыхтавацца ды зьбіраць дакумэнты)))
а разьмеркавалі мяне ў маскоўскае гарано)

Reply

cvetnayakapusta June 27 2010, 11:11:58 UTC
гагага)) і што ты б рабіў у маскоўскім гарано?
ну то поспехаў табе!

Reply


n_mancewich June 27 2010, 19:03:47 UTC
Прывітанне! :)

Reply

cvetnayakapusta June 29 2010, 12:22:59 UTC
здарова!:)

Reply


sparrow_hawk July 17 2010, 06:45:45 UTC
з Днем Народження! :0)

Reply

cvetnayakapusta July 17 2010, 09:00:47 UTC
дякую!))

Reply


Leave a comment

Up