Трымай мяне, калматую лілею,
Сівую зорку сну і забыцця.
На злосць усім пракляццям ацалею
І прынясу на досвітку дзіця.
Лагоды моц аддам сваёй дачушцы
І рэшткай сіл ад болю засланю.
Я - вецер. Дый умею спеўна гушкаць,
Але не парушаю цішыню.
Нябёсаў вартаўнік загляне ў хату,
Ласкава пасміхнуўшыся ў вусы:
Матулька-ноч. А з ёю Месяц-тата
Дзяўчынцы
(
Read more... )