Латыская дуда - наколькі яна латыская?

Aug 09, 2012 22:28

Са словаў пана skepsys’а латышы дуды запазычылі ў немцаў

А якія гэтаму існуюць доказы?

Латвія

Leave a comment

Comments 7

У dzianis_s August 10 2012, 05:54:40 UTC
У латышоў ёсць колькі інструментаў у музэі з Курзэмэ і ёсць фотаздымкі і нават запіс здаецца 36 года. Эдуардс Клінтс робіць такога кшталту дуды. Гаворка ідзе пэўна пра так званыя дудэльзакі, некалькі выяваў у латышоў маюцца. Вось па гэтых выявах Марыс Янсан зрабіў рэканструкцыю.... далей гурт Аўлі і паняслося))

Reply

Re: У jakubaniec August 10 2012, 08:41:53 UTC
А ўласна латыскага варыянту дуды няма7

Reply


skepsys August 11 2012, 16:52:49 UTC
Шчыра скажу, латышскай тэмы яшчэ глыбока не капаўшы. Хаця, відаць, давядзецца ;) Але тыя дуды, на якіх латышы граюць цяпер - і якія папулярызуюць як латышскія тыя ж Auli і ня толькі - тыповыя медзівальныя дудэльзакі, каторых па ўсёй Еўропе іканаграфіі хапае. Гэтыя дуды акурат і рэканструяваныя па іканаграфіі з сярэднявечнай крыніц нямецкіх аўтараў, так ці інакш датычных да Лівоніі ( ... )

Reply


kreczat January 8 2013, 05:41:43 UTC
Пра Аўлі й дуды Марыса Янсанса. Каспарс Барбалс у адным сваім відэа на ютубе грае на трох дудах. Першая дуда вельмі нагадвае мацянку (але толькі два гукі), Каспарс трымае яе перад сабою. Другая дуда нагадвае тое, што вельмі любяць расійскія майстры й дудары - гук угору, на жалейцы - рог. Трэцяя дуда - помесь бульдога з насарогам, то бок дудэльзака й гайты.

У нашай краснаярскай краме таксама ёсць дуда Марыса Янсанса. Жалейка Соль (магчыма, канічная, ня памятаю), адзін гук Соль угору, нейкія плоскія элементы канструкцыі замест раструбаў. Аплікатура - толькі адкрытая. Падвойных адтулін няма. Тэмбр ня вельмі цікавы, але гэта толькі на мой густ. =)

Reply

skepsys February 14 2013, 09:53:08 UTC
Дык Янсанс жа нібыта ў анастасіеўцы падаўшыся быў, дзесьці ў Расіі па чутках. Мо там дзе пад Кырскам і сядзіць, раз дуды ягоныя ў вас прадаюцца :)

Reply

kreczat February 14 2013, 11:47:08 UTC
Ён жыве недзе ў Курагінскім раёне, побач з вісарыёнаўцамі. Праз краснаярскіх латышоў у мяне ёсць цяпер ягоны нумар. У чэрвені магчыма пазнаёмімся.

Reply

skepsys February 14 2013, 11:54:57 UTC
Вось і файна :)

Reply


Leave a comment

Up