Сёння пачаўся мой першы адпачынак. Пачаўся слязьліва. Аднак на іншае я і не разлічваў. Пачаўся жорсткім унутраным крызісам. Але гэта і выдатна, бо пад вечар я выйшаў з багвы. Раней я заўжды жадаў людзям развіцця. Цяпер я баюся гэтага жадаць. Ці, прынамсі, жадаць абрання таго спосабу развіцця, які стаўся маім.