Узлятаюць матылькі з рукі, Напэўна я, напэўна ты. І ў віхуру аганькі Спліліся жару языкі. Цяпло казыча жываты, Святло іх цягне напрасткі, А жар спахопіць і ў агні Згараюць тыя матылькі.
Я тут прыдумаў сабе новую работу. Яна, на жаль, не аплочваецца. Аднак мне па-душы. Работа быць шчаслівым. Мне падаецца, гэта лепшае, што можна зрабіць з суседам. Быць каля яго шчаслівым. Банальна, але крута. Wish me luck!
Я не ведаю праўды. Але я папросту супраць смяротнага вырака. Няма справядлівага пакарання і не існуе справядлівага закона, ёсць заўсёды забойства незалежна ад рукі, якая яго здзяйсняе. І, суддзя, нехер прыкрывацца грамадствам.