Мой папярэдні пост (
http://gedygold.livejournal.com/50663.html) пра этнічную прыналежнасць насельніцтва Навагрудка ў 10-13 стст. замест дыскусіі з адэкватнымі контраргументамі выклікаў пустое балабольства з боку
kryviec і
datcanin (
http://datcanin.livejournal.com/146527.html), за якім хаваецца поўная адсутнасць ведаў па азначанай тэматыцы ў гэтых асоб. Паколькі мяне завочна абвясцілі крыкуном-пазітывістам, то ў чарговы раз настойліва прапаноўваю перавесці абмеркаванне ў навуковае русла, а таму запрашаю азначаных асоб, а таксама ўсіх жадаючых на сустрэчу з беларускім археолагамі ў Аддзел археалогіі Інстытута гісторыі НАН РБ. Плануецца прысутнасць наступных спецыялістаў:
Андрэй Вайцаховіч (даследуе гісторыю Полацкай зямлі 9-13 стст., распрацоўвае пытанні, звязаныя з абмяркоўваемай тэмай).
Павел Кенька (прымаў удзел у раскопках гарадзішча Радагошча Навагрудскага раёна пад кіраўніцтвам Э.М.Зайкоўскага, кіраўнік кандыдацкай дысертацыі - Л.У.Дучыц).
Мікола Плавінскі (кандыдат гістарычных навук, займаецца археалогіяй Беларускіх зямель у 9-13 стст.)
У бліжэйшы час вызначымся наконт тэрміна сустрэчы, зручнага для ўсіх бакоў.
UPD. Яшчэ некалькі трапных заўваг з боку
zibentiaj (
http://zibentiaj.livejournal.com/11654.html).