Жонка. Заўтра дваццаць пятыя ўгодкі нашага вяселля, ці не належала б на гэта свята зарэзаць курыцу? Муж. Добра, даражэнькая, але ці ж курыца ў гэтым вінавата.
Лысы зайшоў у аптэку. - Ці ёсць у вас лекі для росту валасоў? - Ёсць. Вам за пяць рублёў ці за дзесяць? - Дайце, калі ласка, за пяць. Мне не падабаюцца доўгія валасы.