- Ліфтам лёгка хадзіцца. - сказаў сёння наш найстарэйшы дамініканскі мудрэц айцец Яахім Бадэні, калі выходзіў з ліфту. Дадам, што айцу амаль дзевяноста сем гадоў.
21 жніўня ў дамініканцаў у Кракаве адбудзецца канцэрт грузінскага хору Руставі. Сёння ў мяне была аказія пачуць Грузінаў, калі яны спявалі падчас генеральнай рэпетыцыі. Я пачуў і замаўчаў... Прыгожасць...
Сёння падышоў да мяне Яацук. Яацук - гэта хлопец, які служыць міністрантам да Імшы ў дамініканцаў у Кракаве. Падышоў да мяне і гаворыць: "Нешта заканчваецца, нешта распачынаецца... Учора мне скончылася восем гадоў..." - Пасля чаго задумаўся.
Вовачка прыйшоў са школы. Дзед пытаецца: - Чым вы сёння займаліся на ўроках? - На ўроках хіміі ставілі доследы з выбуховымі рэчывамі. - А што цікавага будзе ў школе заўтра? - У якой школе, дзед?!
Сёння ў горах дождж, таму я тут крыху пішу... і чытаю:
Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым. А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў з іх найбольшая (1 Кор 13: 8-9. 13).