Нямцэвіч/пытанне

Aug 22, 2011 14:18

Павешу вось пытанне без замка, можа злаўлю які адказ :)

Ці не ведае хто часам, што з Юльяна Урсына Нямцэвіча перакладзена на беларускую, і як?

Leave a comment

Comments 10

lady_z_shalomam August 22 2011, 13:24:58 UTC
Калі ніхто не адкажа нічога, я магу залезці ў Нацыяналку і там пашукаць па хрэстаматыях, але гэта будзе праз два тыдні, калі я вярнуся з канікулаў.

Reply

ilnur August 22 2011, 13:26:07 UTC
Дзякую :) Я спадзяюся, мо прабяжыць хто-небудзь з літаратуравыкладаючых, хто будзе проста ведаць адказ наўскід.

Reply

lady_z_shalomam September 4 2011, 09:19:56 UTC
Ну што, у Нацыяналку? :)

Reply

ilnur September 4 2011, 11:02:56 UTC
:) Філфакаўская хрэстаматыя ў нэце ляжыць-ткі пдфнікам, у якім толькі адзін верш пра Астрожскага (той, на які ніжэй спасылку кідалі). А яна ж, я так разумею, адусюль назбіраная?

Reply


oksana_blond August 22 2011, 15:11:40 UTC
Я не літаратуразнаўца, а так, дылетант. Аднак трохі цікавілася лёсам Немцевіча. Пра беларускамоўныя выданні яго кніг не чула ні разу.
Бачыла кнігу, прысвячоную Немцевічам, выдадзеную гады мо 2 назад, за аўтарствам брэсцкага даследчыка-аматара Анатоля Гладышчука (Гладыщук па-расейску). Ен прафесар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, здаецца, фізік. Прынамсі, працаваў ва ўніверсітэце.
Калі б неяк выйсці з ім на сувязь - мяркую, у вну яго не цяжка знайсці - магчыма, ён нешта падкажа.

Reply

ilnur August 22 2011, 15:14:30 UTC
Дзякую! Асобных кніг хутчэй за ўсё і не было, але маглі быць (і амаль напэўна былі, бо дужа значная фігура) асобныя вершы ў хрэстаматыях.

Reply


spooky12 August 23 2011, 03:28:00 UTC
ilnur August 23 2011, 09:00:27 UTC
О, дзякую!

Reply


Leave a comment

Up