Пра меркаваную выяву Гусоўскага

Sep 19, 2011 17:38

Год з восем таму Ж.Некрашэвіч-Кароткая прапанавала гіпотэзу, што выява на апошняй старонцы старадрука "Песня пра зубра" - гэта такі экстравагантны партрэт аўтара.

Я толькі цяпер узяўся пра гэта пачытаць сур'ёзней. У Весніку Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук. № 2(12) 2009 артыкул Ж. Н.-К. на гэты конт, а ў ім, раптоўна, нават такое ( Read more... )

гусоўскі

Leave a comment

Comments 12

kastani September 19 2011, 17:00:49 UTC
Я вось французаў чытаю з шокам перманентным. Такія глыбіні этымалагічныя знаходзяць у тым, што аўтару падчас выпадзення ў астрал прыглюкалася, - дзіву даешся. Лепш бы ўжо перакладалі. А можа, лепш не трэба.
Тут, здавалася б, першы крок - праверыць на частотнасць аддзялення гэтага нуса, дак не: "Вы, дарагі Ўотсан, не тэорыю на аснове фактаў будуеце, а падладжваеце тэорыю пад факты". Як зручна, так і правільна... Далей, мабыць, выражу цэнзурай, адно сумна, што студэнты хАваюць. Калі дабяруцца, безумоўна.

Reply

ilnur September 19 2011, 17:17:48 UTC
Французаў - гэта тутэйшых іхніх даследчыкаў, у сэнсе?

Reply

kastani September 19 2011, 17:24:57 UTC
Не, гэта аўтэнтычных жабажораў, якія даследуюць сваю родную літаратуру, у дадзеным канкрэтным выпадку - горача любімага мною Жана Эжэна Клеманавіча. Асабліва галоўны аджыгае, ён там па Ж.К. - як у нас Рагойша па паэтычным слоўніку. Я пасля яго артыкулаў баюся ў каментары да поўнага збору вершаў зазіраць, як напіша, што сімвалізуе фенікс, - тут мне і канец прыйдзе, і з попелу не паўстану.
А нашых я сустракала альбо пра рамантызьм пісаны-перапісаны, альбо пра сучфрліт, які я за грошы чытаць не буду, у многім дзякуючы гэтым артыкулам)))

Reply

(The comment has been removed)


(The comment has been removed)

ilnur September 19 2011, 17:43:23 UTC
Гэта менавіта адсутнасць школы і адсутнасць навукі як інфраструктуры, на жаль. Бо Ж. Н.-К., наколькі я ведаю, - вельмі старанны ў харошым сэнсе даследчык. Але яе філолаг, і ейныя высновы пра гравюру мусіў бы ацаніць у свой час спецыяліст іншага профілю - а дзе ж іх набярэшся.

Reply

ilnur September 19 2011, 18:30:15 UTC
Увогуле выдае на менавіта эразмаўскую іканаграфію. У такі спосаб, як быццам, Тэрмінус быў выяўлены на ягонай пячатцы; Гальбэйн, здаецца, ад яго ўжо набраўся.

У постынгу дадатак :)

Reply

ilnur September 19 2011, 20:53:09 UTC
...і фінальны акорд (гл. апдэйт).

Reply


maksim_l September 19 2011, 17:40:43 UTC
філолагі палезлі за свае межы, няма у цябе шматбаковай эрудыцыі, дык не лезь

Reply

ilnur September 19 2011, 17:45:13 UTC
Ну а з іншага боку, калі б гэтым занімаліся адмыслоўцы па візуалцы, дык філолагі б і не лезлі; а калі там пустое поле, то ёсць спакуса, канечне.

Reply


misternet September 20 2011, 00:15:18 UTC
Nus па-грэцку яшчэ "розум"

Reply


Leave a comment

Up